Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія спартоўцы просяць Пуціна «разабрацца» зь іх дыскваліфікацыяй


Уладзімір Пуцін у Сочы, 16 сакавіка 2015
Уладзімір Пуцін у Сочы, 16 сакавіка 2015

Дыскваліфікаваныя за ўжываньне допінгу расейскія спартоўцы зьвярнуліся да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна з просьбай «разабрацца» з адхіленьнем іх ад міжнародных спаборніцтваў.

Адкрыты ліст на імя кіраўніка расейскай дзяржавы апублікавана ў Інстаграме скелетаністкі Алены Нікіцінай. Зварот таксама падпісалі бабслеісты Аляксандр Касьянаў, Аляксей Пушкароў, Ільвір Хузін і скелетаніст Аляксандр Трацьцякоў.

Незалежная камісія Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва ў 2015 годзе прадставіла даклад аб дзяржаўнай падтрымцы выкарыстаньня допінгу ў расейскім спорце. Пасьля гэтага шматлікіх расейскіх спартоўцаў адхілілі ад міжнародных спаборніцтваў.

Толькі за апошнія тыдні Міжнародны алімпійскі камітэт пазбавіў Расею 11 з 33 мэдалёў Алімпіяды-2014 у Сочы, а зборная краіны страціла першае месца ў неафіцыйным заліку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG