Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook: карыстальнікі даведаюцца аб падпісцы на расейскую прапаганду


Карыстальнікі Facebook даведаюцца, ці былі яны падпісаныя на старонкі ў сацыяльных сетках Facebook або Instagram, створаныя расейскім Агенцтвам інтэрнэт-дасьледаваньняў. Пра гэта гаворыцца ў заяве Facebook, апублікаваным на сайце кампаніі.

Спэцыяльны інструмэнт будзе даступны карыстальнікам ужо ў канцы года, адзначаюць у Facebook. Дзякуючы гэтаму карыстальнікі змогуць высьветліць, ці трапляліся ім у пэрыяд са студзеня 2015 па жнівень 2017 года пасты, створаныя так званай «фабрыкай троляў» — расейскім Агенцтвам інтэрнэт-дасьледаваньняў.

«Важна, каб людзі разумелі, як замежныя асобы спрабавалі пасеяць разлад і недавер, выкарыстоўваючы Facebook да і пасля выбараў у ЗША ў 2016 годзе», — адзначаецца ў заяве.

Як працуе супраць Украіны расейская «фабрыка троляў»

Кампанія Facebook у сярэдзіне верасьня накіравала спэцыяльнаму пракурору ЗША Робэрту Мюлеру інфармацыю аб продажы рэклямы па запытах з Расеі. Тады ж стала вядома, што ў сацыяльнай сетцы выявілі сувязь паміж расейскай «фабрыкай троляў» і ўмяшаньнем Расеі ў амэрыканскія выбары. У Facebook паведамілі, што знайшлі амаль 500 фэйкавых уліковых запісаў і старонак, на якіх распаўсюджвалі палітычную рэкляму. У сацсетцы сьцьвярджаюць, што рэкляму маглі ўбачыць у ЗША каля 10 мільёнаў чалавек. Паводле дадзеных кампаніі, ўсё кіраваньне гэтымі старонкамі ішло з Расеі.

У ЗША вядзецца расьсьледаваньне верагоднага ўмяшаньня Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе. У пачатку жніўня спэцпракурор ЗША Робэрт Мюлер склікаў вялікую калегію прысяжных для расьсьледаваньня «расейскага сьледу» ў выбарах. Мюлер высьвятляе, ці мела месца змова штаба цяперашняга прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа з Крамлём з мэтай падарваць пазыцыі суперніка Трампа ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан. Масква сваё дачыненьне да ўплыву на выбары у іншых дзяржавах катэгарычна адпрэчвае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG