Пра гэта выданьню «Коммерсантъ» расказаў кіраўнік Цэнтру сучасных адукацыйных тэхналёгій Сяргей Буланаў, які займаецца падрыхтоўкай праекту.
Адкрыты ўрок павінен адбыцца 1 сьнежня, ва Ўсясьветны дзень барацьбы са СНІДам.
Цэнтар сучасных адукацыйных тэхналёгій працягне займацца падрыхтоўкай уроку, але мае намер у далейшым арыентавацца на экспэртаў Міністэрства аховы здароўя, а не на заказчыкаў зь Міністэрства адукацыі, падкрэсьліў Сяргей Буланаў.