Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туск: ЭЗ ня ўдзельнічае ў вырашэньні спрэчкі вакол Каталёніі


Кіраўнік Эўрапейскай рады Дональд Туск
Кіраўнік Эўрапейскай рады Дональд Туск

Эўрапейскі зьвяз ня можа ўмешвацца ва ўрэгуляваньне сытуацыі вакол гішпанскай аўтаномнай вобласьці Каталёнія.

Пра гэта заявіў кіраўнік Эўрапейскай рады Дональд Туск, выступаючы на саміце ЭЗ у Брусэлі. Ён падкрэсьліў, што Эўразьвяз ня мае магчымасьці нават выступіць пасярэднікам паміж Мадрыдам і Барсэлёнай.

Раней у чацьвер урад Гішпаніі выказаў гатоўнасьць прыпыніць аўтаномію Каталёніі і на падставе артыкулу 155 канстытуцыі ўвесьці там прамое кіраваньне. 19 кастрычніка скончыўся тэрмін ультыматуму, прад’яўленага уладам Каталёніі Мадрыдам, які патрабаваў патлумачыць, ці абвясьціла аўтаномія аб незалежнасьці.

1 кастрычніка ў Каталёніі адбыўся рэфэрэндум аб незалежнасьці, на якім больш за 90 працэнтаў з тых, хто прагаласаваў, выказаліся за выхад са складу Гішпаніі. Мадрыд абвясьціў плебісцыт незаконным.

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG