Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі ўладаў Беларусі і ЗША правялі дыялёг аб правах чалавека


Міністэрства замежных спраў Беларусі
Міністэрства замежных спраў Беларусі

5 кастрычніка ў Вашынгтоне афіцыйная беларуская дэлегацыя на чале з намесьнікам міністра замежных справаў Алегам Краўчанкам правяла дыялёг аб правах чалавека.

Паводле прэс-службы МЗС Беларусі, Алег Краўчанка сустрэўся з намесьнікам памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША ў эўрапейскіх і эўразійскіх справах Брыджэт Брынк, выканаўцам абавязкаў памочніка Дзяржсакратара ЗША па пытаньнях дэмакратыі, правоў чалавека і працы дзяржаўнага сакратара​ Майклам Козакам і іншымі службовымі асобамі.

Падчас сустрэчы абмеркаваныя «пытаньні выкананьня дзяржавамі правоў чалавека, у тым ліку шэраг тэм, па якіх паміж Беларусьсю і ЗША захоўваюцца рознагалосьсі».

«Абмеркаваньне ўключала стан у сфэры правоў чалавека як у Беларусі, так і ў ЗША. Адбыўся абмен думкамі адносна супрацоўніцтва ў гэтай галіне ў міжнародных арганізацыях, уключаючы далейшае ўзаемадзеяньне па тэматыцы барацьбы з гандлем людзьмі і барацьбы з сэксуальнай эксплюатацыяй дзяцей пад эгідай ААН і АБСЭ», — паведамляе беларускі МЗС.

Беларуская дэлегацыя таксама ўзяла ўдзел у «круглым стале», які адбыўся ў Хэльсынскай камісіі Кангрэсу ЗША, адносна амэрыканскага досьведу ўдзелу грамадзянскай супольнасьці ў прыняцьці ўрадавых рашэньняў. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел прадстаўнікі амэрыканскай і беларускай грамадзянскай супольнасьці.

«Беларусь і ЗША маюць намер працягнуць дыялёг па правах чалавека, які ёсьць важным элемэнтам двухбаковага парадку дня, з мэтай збліжэньня пазыцый і далейшага разьвіцьця беларуска-амэрыканскага ўзаемадзеяньня ў розных галінах», — паведамляе МЗС Беларусі.

Як паведамілі Свабодзе ў Праваабарончым цэнтры «Вясна», у «круглым стале» у Хэльсынскай камісіі Кангрэсу ЗША браў удзел старшыня БХК Алег Гулак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG