Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэрал-маёр Яўсееў стаў памочнікам Лукашэнкі па Меншчыне


Ігар Яўсееў. Архіўнае фота
Ігар Яўсееў. Архіўнае фота

Чаргу сёньняшніх прызначэньняў і адставак дапоўніў экс-камандзер менскай міліцыі Ігар Яўсееў, які ня раз браў удзел у брутальным разгоне вулічных акцый пратэсту, у тым ліку пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.

Ігар Яўсееў, генэрал-маёр міліцыі, прызначаны памочнікам-інспэктарам Лукашэнкі па Менскай вобласьці.

Шырокую вядомасьць ён атрымаў пасьля брутальнага разгону масавай акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у 2010 годзе, за што быў унесены ў чорны сьпіс Эўразьвязу пад нумарам 84.

Таксама актыўна кіраваў затрыманьнямі і зьбіваньнем актывістаў падчас маўклівых акцый пратэсту ў 2011-м.

Да 2013 году Яўсееў займаў пасаду начальніка сталічнай міліцыі, пасьля чаго на два гады быў пераведзены ў родную для яго Віцебскую вобласьць, дзе кіраваў УУС. З 2015 году ён узначальвае менскую абласную міліцыю.

Таксама Лукашэнка прызначыў намесьніка міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Аляксандра Субоціна галоўным памочнікам па Віцебскай вобласьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG