«Гэта не выстава „мастацтва супраць прамысловасьці“. Гэта пра мастацтва разам з прамысловасьцю, але з прамысловасьцю 2.0, — кажа куратарка выставы Ганна Чыстасердава. — У 21 стагодзьдзі прыярытэты зь цяжкай прамысловасьці ссунуліся ў індустрыю крэатыўную, індустрыю творчую. Таму нават такая вялікая прамысловая прастора, як Астравец, цяпер зьяўляецца імпульсам для зьяўленьня новых ідэяў... Мы ня любім слова „супраць“. Мы любім альтэрнатыву. Робім іншы позірк на звыклы прадмет. Гэта ня супраць, гэта разам».
Ганна кажа, што будоўлю Астравецкай АЭС не падтрымлівае.
«Як можа да гэтага ставіцца чалавек, які аналізуе тое, што адбывалася і адбываецца ў сьвеце?» — кажа яна.