Грыбныя сталкеры: «А што рабіць? Ходзім, зьбіраем»
Раіса Карніенка штодня выбіраецца ў лес па грыбы. Кажа, што паблізу вёскі Грушавае грыбоў няшмат. Таму дзічынымі сьцежкамі ходзіць у забруджаныя радыяцыяй зоны, там грыбоў болей. За грошы зь лісічак Раіса купляе ежу і вопратку, а таксама дапамагае дзецям. На радыяцыю грыбы яна не правярае.