Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра штраф за бел-чырвона-белы сьцяг


Саўка ды Грышка пра штраф за бел-чырвона-белы сьцяг
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:48 0:00

Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра штраф двум беларусам, якія на музычным фэстывалі падчас выступленьня гурту «Крамбамбуля» трымалі ў руках бел-чырвона-белы-сьцяг.​

Грышка:
Ці вы чулі, ці ня чулі -
Да чаго рэжым дайшоў!
На канцэрце «Крамбамбулі»
Павязалі двух хлапцоў.

Саўка:
А чаго яны хацелі?
Ведзь нельзя жэ проста так
Разварачваць на канцэрце
Бела-красна-белы флаг.

Грышка:
Як ужо вы ўсе дасталі,
Недабітыя саўкі!
Што з таго, што сьцяг дасталі
На канцэрце дзецюкі?

Саўка:
Этат флаг чужой нам, Грыша.
Чужды он для бальшынства.
Вот скажы: цібе што бліжэ -
Вашынгтон ілі Масква?

Грышка:
Ну, табе Масква, вядома,
Бо шклавата ў галаве.
Ну, а мне дык добра дома,
А ня ў нейкай там Маскве.

Саўка:
Сітуацыя падобна:
Хлопцы выцягнулі сьцяг...
Відна, думалі, што дома
І забылі, што ў гасьцях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG