Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто такі Ігар Комлік, якога затрымалі за «нясплату падаткаў» прафсаюзам РЭП?


Ігар Комлік. Facebook
Ігар Комлік. Facebook

Як паведамляла Свабода, 2 жніўня адбыліся ператрусы ў офісе прафсаюзу, а таксама дома ў Генадзя Фядыніча, Ігара Комліка і Натальлі Пічужкінай. Сканфіскаваныя электронныя носьбіты, цьвёрдыя дыскі кампутараў і дакумэнтацыя.

Акрамя таго, ператрус прайшоў у офісе Беларускага незалежнага прафсаюзу ў Салігорску. Супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю (ДФР КДК) сканфіскавалі ноўтбукі і цьвёрдыя дыскі кампутараў.

Старшыня прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч і былая рэдактарка прафсаюзнага сайту praca-by. info Натальля Пічужкіна пасьля допыту адпушчаныя. А вось галоўны бухгальтар прафсаюзу РЭП Ігар Комлік накіраваны ў менскі Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў.

У КДК паведамілі, што крымінальная справа распачатая паводле фактаў нявыплаты падаткаў.

Хто такі Ігар Комлік, фігура якога не была публічнай?

Ён — старшыня Менскай гарадзкой арганізацыі РЭП, галоўны бухгальтар РЭП. Карэнны мянчук, нарадзіўся 12 ліпеня 1959 году.

У 1976 годзе скончыў сярэднюю школу № 57, паступіў ў Беларускі палітэхнічны інстытут.

Паводле першай вышэйшай адукацыі — інжынэр-мэханік.

З 1994 да 2004 году працаваў у Канструктарскім бюро дакладнага электроннага машынабудаваньня (КБДЭМ). Быў старшынём прафсаюзнай арганізацыі.

У 1997–2001 гадах вывучаў правазнаўства ў Міжнародным інстытуце прававых і сацыяльных дачыненьняў.

Ад 2010-га — старшыня Менскай гарадзкой першаснай арганізацыі РЭП, галоўны бухгальтар РЭП.

Гісторык і ткач Андрэй Комлік-Ямацін
Гісторык і ткач Андрэй Комлік-Ямацін

Сын Ігара Комліка — Андрэй Комлік-Ямацін — быў затрыманы ў так званай «справе патрыётаў». Андрэй разам з жонкай Анастасіяй вырабляў адзеньне ў нацыянальным беларускім стылі.

У Ігара Комліка двое ўнукаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG