Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макраэканамічны прагноз для Беларусі: рост пры любым сцэнары


Экспэрты Дасьледчага цэнтру Інстытуту прадпрымальніцтва і мэнэджмэнту падрыхтавалі грунтоўны макраэканамічны прагноз для Беларусі.

Адна з высноваў — аднаўленьне нацыянальнай эканомікі працягнецца, але надзвычай павольна.

Паводле аналітыкаў, тэмпы росту будуць залежаць ад пасьлядоўнасьці ўнутранай макраэканамічнай палітыкі, рэалізацыі дамоўленасьцяў наконт аб’ёмаў імпарту нафты з Расеі і тэмпаў росту расейскай эканомікі.

«Мы чакаем, што эканамічныя ўлады захаваюць разумную макраэканамічную палітыку і будуць падтрымліваць рэальны, эфэктыўны і раўнаважны курс, — гаворыцца ў справаздачы Дасьледчага цэнтру ІПМ. — Таму намі мадэляваўся толькі ўплыў на асноўныя макраэканамічныя паказьнікі меншага аб’ёму паставак сырой нафты з Расеі і больш павольны рост у Расеі».

Пры тым, што тэмпы росту асабліва адчувальныя да ўмоваў паставак расейскай нафты, на думку экспэртаў, Беларусь вернецца да росту «пры любым сцэнары» — галоўным чынам дзякуючы аднаўленьню экспарту і спажываньня хатніх гаспадарак.

«Аднаўленьне аб’ёмаў і цэнаў нянафтавага экспарту нароўні з фармаваньнем прафіцыту ў нафтавым гандлі (пры ўмове, што яно адбудзецца) прывядуць да павелічэньня прафіцыту ў гандлі таварамі і паслугамі да 2% ад валавога ўнутранага прадукту, што паспрыяе далейшаму зьніжэньню дэфіцыту рахунку бягучых апэрацый», — адзначаецца ў анатацыі да макраэканамічнага прагнозу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG