Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакуль эканоміка расьце, рэальныя даходы беларусаў падаюць. Чаму?


Рост і падзеньне рэальных даходаў беларусаў з 2000 году ў адсотках да мінулага году
Рост і падзеньне рэальных даходаў беларусаў з 2000 году ў адсотках да мінулага году

Рэальныя грашовыя даходы беларусаў упалі ў студзені-траўні 2017 году на 1,2% да аналягічнага пэрыяду 2016 году, згодна са зьвесткамі Нацыянальнага статыстычнага камітэту. Пры гэтым валавы ўнутраны прадукт павялічыўся за той жа пэрыяд на 0,9%, налічаныя сярэднія заробкі — на 2%, улады вераць у лепшае.

У чым справа з рэальнымі даходамі?

Пад рэальнымі грашовымі даходамі разумеюць даходы з вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя з улікам індэксу спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі. Заробкі ў структуры рэальных даходаў складаюць менш як дзьве траціны — яшчэ чвэрць даюць даходы ад маёмасьці, астатняе даюць даходы ад прадпрымальніцтва, пэнсіі і стыпэндыі і іншае.

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі працягваюць таньнець ужо больш за два гады. Даходы беларусаў за 2016 год упалі на 7,3%, пры гэтым з пачатку 2017-га тэмп іх падзеньня запаволіўся.

Эканамісты адзначаюць, што зьніжэньне даходаў насельніцтва ў Беларусі абумоўлена скарачэньнем інвэстыцый, падзеньнем канкурэнтаздольнасьці эканомікі і прадукцыйнасьці працы, адтокам прадпрымальнікаў і іхных матэрыяльных актываў, а таксама стратамі беларускіх вытворцаў на замежных рынках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG