Калі Будапэшт ня выканае гэтага патрабаваньня, Эўразьвяз зьвернецца ў суд, заявіў 13 ліпеня намесьнік кіраўніка Эўракамісіі Франс Тымэрманс.
Эўразьвяз і апанэнты прынятага ў красавіку закону лічаць, што ён накіраваны на закрыцьцё Цэнтральна-Эўрапейскага унівэрсытэту ў Будапэшце, які фінансуецца амэрыканскім філянтропам вугорскага паходжаньня Джорджам Сорасам. Прыхільнікі вугорскага прэм’ер-міністра Віктара Орбана лічаць унівэрсытэт апірышчам лібэральнай апазыцыі.
Паводле прынятага ў красавіку закону, усе замежныя ВНУ, якія працуюць у Вугоршчыне павінны прапаноўваць аналягічныя адукацыйныя праграмы і мець кампусы ў краінах, якія іх адчынілі.
Сёньня ж Эўразьвяз паінфармаваў Вугоршчыну, што прыняты ёю закон аб абмежаваньні фінансаваньня няўрадавых арганізацый не адпавядае правілам ЭЗ.