У красавіку стала сядома, што Стрыбульскаму выстаўленае абвінавачаньне ў «стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня» па «справе Белага легіёну».
Празь некаторы час РС даведалася пра вызваленьне яшчэ двух фігурантаў: Уладзімера Фёдарава і Аляксандра Зімніцкага.
Бацька Аляксандра Зімніцкага пацьвердзіў Свабодзе, што сына вызвалілі, аб гэтым яго праінфармаваў адвакат. Аляксандар Зімніцкі на сувязь з бацькамі яшчэ не выходзіў. Бацькі чакаюць, што дадому ў Докшыцы ён прыедзе заўтра.
У «справе патрыётаў» за кратамі застаюцца 12 чалавек, супраць якіх заведзеныя крымінальныя справы за «навучаньне і падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках» і «стварэньне незаконнага ўзброенага фармаваньня». Праваабаронцы патрабуюць іх неадкладна вызваліць, бо затрыманыя казалі пра катаваньні, але Генпракуратура ня бачыць падставаў для пракурорскай праверкі.