Супраўнік агенцтва прадставіўся пісьменьніцы журналістам выданьня «Деловой Петербург». Нобэлеўская ляўрэатка забараніла Гуркіну публікаваць інтэрвію, але нягледзячы на гэта гутарка выйшла на сайце агентцва.
«Усё перавярнулі, перайначылі. Напрыклад, як я магу апраўдваць забойцаў? Я магу толькі выказаць здагадку, якімі матывамі яны кіраваліся», — сказала пісьменьніца Радыё Свабода.
РС зьвярнулася да кіраўніка агенцтва Мадэста Колерава з пытаньнем: ці зьбіраецеся вы публікаваць аўдыёзапіс гутаркі Сяргея Гуркіна са Сьвятланай Алексіевіч?
— Не. А навошта. У нас не было ад яе прэтэнзіяў у фальсыфікацыі тэксту.
— Гаворка не пра фальсыфікацыю. Пра рэдактуру. Пра адкідваньне фраз, якія падаюцца аўтару лішнімі і іншае. А якія самому ўдзельніку размовы не падаюцца такімі.
— Калі пісьменьнік выступіць з просьбай апублікаваць запіс размовы, бо лічыць, што тэкст быў прэпараваны, мы гэты запіс апублікуем, — паабяцаў Мадэст Колераў.
Сьвятлана Алексіевіч папрасіла лічыць сайт РС пляцоўкай, зь якой яна публічна зьвяртаецца да агенцтва «Рэгнум»:
— Калі яго інтэрвію зьявілася ў друку, я прашу апублікаваць поўны аўдыёзапіс усёй гутаркі.