Пра гэта Маск напісаў у сваім акаўнце ў Twitter.
«Я сыходжу з прэзыдэнцкіх радаў. Зьмена клімату — гэта рэальнасьць. Адмова ад Парыскага пагадненьня шкодзіць ня толькі ЗША, але і ўсяму сьвету», — напісаў Маск.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў аб выхадзе ЗША з Парыскага пагадненьня аб супрацьдзеяньні глябальнаму пацяпленьню. Пагадненьне было ўхваленае ў Парыжы ў 2015 годзе дзясяткамі дзяржаваў, якія зьяўляюцца асноўнымі забруджвальнікамі атмасфэры парніковымі газамі.