Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скарына зь вялікай доляй імавернасьці быў каталіком, — дасьледчык


Старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі Алесь Жлутка лічыць, што беларускі першадрукар Францішак Скарына зь вялікай доляй імавернасьці быў каталіком.

Пра гэта ён распавёў у інтэрвію Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.

«Па-першае, яго імя — у гонар Францішка з Асызі, заснавальніка ордэну францішканаў, галіной якога былі бэрнардыны і зь якімі, у сваю чаргу, быў цесна зьвязаны шлях першадрукара да навукі і кнігадрукаваньня», — нагадаў Жлутка.

Веды з лаціны, неабходныя для паступленьня ва ўнівэрсытэт, Скарына, на думку Жлуткі, спасьцігаў у школе пры бэрнардынскім кляштары ў Полацку.

Навучаньне ў каталіцкім унівэрсытэце ў Кракаве Алесь Жлутка лічыць яшчэ адным аргумэнтам на карысьць прыналежнасьці Скарыны да традыцыі заходняга абраду.

«Трэба адзначыць яшчэ, што пасьля выданьня кніг Бібліі ў Празе ў 20-х гадах XVI ст. першадрукар быў сакратаром Віленскага каталіцкага біскупа Яна. Таксама ў Вільні ён ажаніўся з Маргарытай Адвернік, мяркуючы з імя, каталічкай. Тут ён надрукаваў яшчэ два выданьні „Апостал“ і „Малую падарожную кніжку“, дзе ў акафістах памінаецца Папа».

Сыны Скарыны, якія разам зь ім перабраліся ў Чэхію, служылі ў двух высокапастаўленых каталіцкіх ярархаў, дадае Жлутка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG