Лінкі ўнівэрсальнага доступу

OCCRP: За Паўлам Шараметам перад забойствам сачыла СБУ

Павел Шарамет
Павел Шарамет

Супрацоўнікі Службы бясьпекі Украіны (СБУ) сачылі за журналістам Паўлам Шараметам перад яго забойствам, маглі быць сьведкамі закладаньня бомбы ў машыну. Пра гэта заявілі ў Цэнтры па дасьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP).

Паводле дасьледчыкаў, яны прыйшлі да такіх высноваў, прааналізаваўшы раней не апублікаваныя відэазапісы, а таксама пагутарыўшы са сьведкамі гібелі Шарамета. У OCCRP адзначаюць, што ўкраінская паліцыя хавала зьвесткі пра сачэньне за журналістам.

У фільме сьцьвярджаецца, што падазроныя людзі прыбылі да дому Шарамета ўночы напярэдадні забойства, каб сачыць за журналістам, верагодна, прысутнічалі ў час, калі закладалася бомба. З дапамогай валянтэраў Bellingcat быў вызначаны нумар машыны, на якой яны прыбылі, а таксама ўладальнік машыны, празь якога быў ідэнтыфікаваны былы супрацоўнік СБУ, які знаходзіўся пад домам Шарамета ў ноч перад забойствам. Той цьмяна пракамэнтаваў сваю прысутнасьць там.

«Супрацоўніка СБУ», які, паводле вэрсіі журналістаў, сачыў за Шараметам, звольнілі ў 2014-м

Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня мінулага года ў цэнтры Кіева. У аўтамабілі, якім ён кіраваў, спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаваньне. Пры гэтым сам аўтамабіль належаў Алене Прытуле — уладальніцы інтэрнэт-выданьня «Украінская праўда».

Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заяўляў, што да гібелі журналіста могуць быць датычныя расейскія спэцслужбы. Гэтую вэрсію ў Міністэрстве замежных спраў Расеі раней назвалі праявай «русафобіі». У гібелі Шарамета ведамства абвінаваціла ўкраінскія ўлады, якія, як заяўляе Масква, «ня здолелі гарантаваць бясьпеку» журналіста.

Украінская паліцыя дагэтуль не змагла ўстанавіць асобы злачынцаў, якія маюць дачыненьне да гібелі Паўла Шарамета. У СБУ апошні раз камэнтавалі расьсьледаваньне гэтай крымінальнай справы ў красавіку 2017 года. Прадстаўнікі спэцслужбы тады заявілі, што ім няма чаго паведаміць грамадзкасьці, бо сьледзтва працягваецца.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка раней заяўляў, што расьсьледаваньне забойства Шарамета — «справа гонару», заклікаў да адкрытага і празрыстага расьсьледаваньня.

Павал Шарамет. Фота розных гадоў

Зьміцер Завадзкі і Павал Шарамет ў Ашмянскім судзе на працэсе за незаконны пераход мяжы. 1998
1/14 Зьміцер Завадзкі і Павал Шарамет ў Ашмянскім судзе на працэсе за незаконны пераход мяжы. 1998
Фота розных гадоў.
Калектыўны здымак рэдакцыі "БДГ", у якой Павал Шарамет быў рэдактарам. 1997
2/14 Калектыўны здымак рэдакцыі "БДГ", у якой Павал Шарамет быў рэдактарам. 1997
Фота розных гадоў.
У Ашмянскім судзе, 1998
3/14 У Ашмянскім судзе, 1998
Фота розных гадоў.
4/14
Фота розных гадоў.
Павал Шармет, 1990-я
5/14 Павал Шармет, 1990-я
Фота розных гадоў.
Павал Шарамет, 1990-я
6/14 Павал Шарамет, 1990-я
Фота розных гадоў.
Павал Шарамет у студыі Свабоды, 2009
7/14 Павал Шарамет у студыі Свабоды, 2009
Фота розных гадоў.
Павал Шарамет, 2009
8/14 Павал Шарамет, 2009
Фота розных гадоў.
Павал Шарамет, 2006
9/14 Павал Шарамет, 2006
Фота розных гадоў.
Павал Шарамет у Менску
10/14 Павал Шарамет у Менску
Фота розных гадоў.
Павал Шарамет у студыі Свабоды, 2009
11/14 Павал Шарамет у студыі Свабоды, 2009
Фота розных гадоў.
Павал Шарамет, 2009
12/14 Павал Шарамет, 2009
Фота розных гадоў.
13/14
Фота розных гадоў.
Пратэст Паўла Шарамета супраць забойства Барыса Нямцова, ля расейскай амбасады ў Кіеве, 2015
14/14 Пратэст Паўла Шарамета супраць забойства Барыса Нямцова, ля расейскай амбасады ў Кіеве, 2015
Фота розных гадоў.
Previous slide
Next slide

Цэнтар па дасьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP) — няўрадавая арганізацыя, якая праводзіць ўласныя расьсьледаваньні, у тым ліку з дапамогай незалежных журналістаў. Адно з апошніх расьсьледаваньняў тычылася карупцыі ў найвышэйшых эшалёнах улады Расеі. Летась Цэнтар быў уганараваны амэрыканскай прэміяй імя Тома Рэнэра за рэалізацыю «Праекту Хадзіджа», які працягвае пачатае асуджанай журналісткай Хадзіджай Ісмаілавай расьсьледаваньне карупцыі ў Азэрбайджане.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG