Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд затрымаў 800 тон садавіны, якую везьлі зь Беларусі


Рассельгаснагляд паведаміў пра затрыманьне 800 тон польскіх яблыкаў і груш, якія везьлі зь Беларусі ў Расею без суправаджальных дакумэнтаў.

Пра гэта паведамляецца на сайце расейскага ведамства.

Затрыманую на тэрыторыі Пскоўскай вобласьці садавіну перавозілі на 39 аўтатранспартных сродках.

«Для правядзеньня кантрольна-наглядных мерапрыемстваў 35 транспартных сродкаў разьмешчаныя на складзе ў горадзе Пскове, яшчэ 4 аўтамашыны знаходзяцца па-за складам пад аховай Пскоўскай мытні ў сувязі з тым, што кіроўцы пакінулі свае транспартныя сродкі», — паведамляе Рассельгаснагляд.

У 2014 годзе Расея абмежавала імпарт прадуктаў з краін, якія ўвялі супраць яе санкцыі пасьля анэксіі Крыму і пачатку канфлікту ў Данбасе.

Кіраўнік Мінсельгасу Расеі Аляксандар Ткачоў называў Беларусь найбуйнейшай перавалачнай базай санкцыйнай прадукцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG