Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агнешка Рамашэўска: Гэта атака за надзвычайную актыўнасьць нашых журналістаў


Дырэктарка тэлеканалу «Белсат» Агнешка Рамашэўска-Гузы пракамэнтавала Радыё Свабода ранішнія вобшукі ў офісах каналу ў Менску.

Зранку пачаліся ператрусы ў двух розных офісах тэлеканалу «Белсат» Генэральны прадусар каналу Аляксей Мінчонак распавёў Свабодзе, што на ператрусы ёсьць ордэры Генэральнай пракуратуры.

Рамашэўска: Гэта выразная атака на Белсат. Я так разумею, што гэта своесаблівы падарунак на нашае 10-годзьдзе.

— Падставай для ператрусу стаў, нібыта, канфлікт вакол таварнага знаку «BELSAT». Ці вам вядомыя новыя дэталі гэтай справы?

Рамашэўска: Гэта проста зачэпка. Гэта ніяк ня можа быць юрыдычнай падставай, паколькі ўжо некалькі гадоў нічога не адбывалася. Белсат атрымаў рашэньне Вярхоўнага суду наконт нашага таварнага знаку, справа не была прынятая да разгляду. І толькі пасьля ўмяшаньня ў справу намесьніка генэральнага пракурора Беларусі было прынятае непрыхільнае для нас рашэньне. Гэта было амаль 4 гады таму. І цяпер гэтую справу адмарозілі. Гэта ўсяго зачэпка. Невыпадкова гэта адбываецца цяпер, калі нашы журналісты надзвычай актыўныя.

— Ці пагражае сёньняшні вобшук працы менскага бюро каналу?

Рамашэўска: Спадзяюся, што не, але відавочна, што гэта ўскладняе нашу працу. Канфіскацыя 9 кампутараў усё ж ня можа не адбіцца на працы. Гэта сурʼёзная справа.

— Якая рэакцыя польскіх чыноўнікаў? Ці прапанавалі яны вам сваю дапамогу?

Рамашэўска: Так, я скантактавалася з польскай амбасадай. Яны ўжо зьвярнуліся ў МЗС Беларусі Пакуль, як бачна, бяз выніку. Але гэта пакуль першыя гадзіны. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца. Падтрымка польскіх уладаў нам цяпер вельмі патрэбная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG