Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Абсалютна няма розьніцы, як моцна цябе бʼюць»


Куды пойдзе Беларусь пасьля Дня няВолі?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:35:40 0:00

Ці вяртаецца Беларусь у сьнежань 2010 году? Эстафэта пратэсту: Беларусь — Расея. Куды пойдзе Беларусь пасьля Дня няВолі? Гэтыя тэмы абмяркоўваюць Аляксандар Лукашук, Юры Дракахруст, Аляксандра Дынько і Віталь Цыганкоў.


Прапануем вам фрагмэнт перадачы.

Аляксандар Лукашук: Які зараз палітычны год у Беларусі? Ці маюць рацыю, калі кажуць пра сьнежань 2010 году?

мы беларускаму грамадзтву паказалі, хто тут галоўны, але на доўга саджаць мы ня будзем

Юры Дракахруст: Я мяркую, што не. Падзеі шмат у чым падобныя і на сьнежань 2010 году, і на лета 2011 году, час разгону так званых маўклівых пратэстаў, калі арыштаў было, відаць, максымальна ў найноўшай гісторыі Беларусі — 1200. Зараз параўнальна. Каля 300 чалавек было затрымана яшчэ да 25 сакавіка, і дзесьці больш за 700 было затрымана менавіта 25 сакавіка. Але ёсьць і пэўныя адрозьненьні. У 20101 і ў 2011 годзе каго хапалі, усіх тых і саджалі. А 25 сакавіка пераважную частку затрыманых вызвалілі без пратаколаў. Гэта ўсё ж адрозьненьне. Улада паказала, што яна паклапацілася пра тое, каб прадухіліць мерапрыемства... Акрамя таго варта сказаць пра тон рэакцыі афіцыйнага Менску на даволі жорсткую заходнюю рэакцыю. Яна была крывадушнай. Як кажуць французы, крывадушнасьць — гэта даніна, якую загана плаціць дабрадзейнасьці. Раней проста казалі, маўляў, ня ваша справа, самі разьбіраемся, у нас ёсьць свае законы. А цяпер, ведаеце, у нас тут экстрэмісты, нейкія забурэньні, у вас жа таксама забурэньні бываюць.... Бачна, што тон крышачку іншы, і беларускія ўлады не зусім закрылі для сябе заходні накірунак. Магчыма, ідэя такая — мы беларускаму грамадзтву паказалі, хто тут галоўны, але на доўга саджаць мы ня будзем. Я бы сказаў, што гэта 2010-лайт.

Цябе ня мусяць біць, лайт гэта ці ня лайт. Ацэньваць узровень рэпрэсій немагчыма

Аляксандра Дынько: Я абсалютна ня згодная зь меркаваньнем Юры, што гэта 2010-лайт. Абсалютна няма розьніцы, як моцна цябе бʼюць. Цябе ня мусяць біць, лайт гэта ці ня лайт. Ацэньваць узровень рэпрэсій немагчыма. Калі яны ёсьць, гэта ўжо рэпрэсіі. Я таксама ня згодная з тым, што апазыцыя ня мусіць мець пляну, яна мусіць мець плян, яна мусіць несьці гэтую адказнасьць. Тым больш, што ўсе кажуць, што была прадказальная сытуацыя, усе ведалі, што будуць арышты, што зьбяруцца людзі, што ўлада будзе дзейнічаць менавіта такім чынам. Ні для каго гэтая сытуацыя не была новай, і тое, што апазыцыя не спрацавала, гэта яе вялікая памылка.

Аляксандар Лукашук: Віталь, у тыя дні ўвечары вы вялі аналітычныя відэаэфіры, дзе расказвалі, што адбывалася, і таксама аналізавалі падзеі. Гэта ня першыя пратэсты ў Беларусі, зь якімі вы як журналіст, і як аналітык маеце справу. Што для вас было незвычайным у гэтым 25 сакавіка?

магчыма, упершыню падчас разгону актыўна затрымлівалі старых людзей, пэнсіянэраў

Віталь Цыганкоў: Я бы адзначыў такі паказальны і красамоўны момант, які кінуўся ў вочы ня толькі мне — магчыма, упершыню падчас разгону актыўна затрымлівалі старых людзей, пэнсіянэраў. Тут ёсьць два чыньнікі. Па-першае, як паказвае тэндэнцыя апошніх месяцаў, ці не ўпершыню так актыўна прыходзілі людзі ва ўзросьце і на «маршы недармаедаў», і на акцыі дэмакратычнай апазыцыі. Па-другое, 25 і 26 сакавіка адзначыліся тым, што амонаўцы, міліцыянты раней такіх людзей пакідалі па-за аўтазакам, зараз яны іх ня тое, што нароўні зь іншымі, а, можа, і больш актыўна хапалі, цягнулі і заносілі ў свае аўтазакі, і гэта, безумоўна, стала адной з галоўных тэмаў сацыяльных сетак і СМІ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG