Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фарс замест правасудзьдзя, — Статкевіч і Пастухоў пра суд над Бандарэнкам


Суд над Андрэем Бандарэнкам. Перад пачаткам суду: Мікола Статкевіч, Марына Адамовіч і Міхаіл Пастухоў. Магілёў, 29 сакавіка 2017 году
Суд над Андрэем Бандарэнкам. Перад пачаткам суду: Мікола Статкевіч, Марына Адамовіч і Міхаіл Пастухоў. Магілёў, 29 сакавіка 2017 году

29 сакавіка ў Ленінскім судзе Магілёва адбываецца суд над вязьнем Андрэем Бандарэнкам. Былому кіраўніку праваабарончай установы «Плятформа» пагражае яшчэ да 2 гадоў зьняволеньня, пасьлязаўтра ён мог бы выйсьці на волю.

Цяпер Андрэя Бандарэнку прыцягваюць да адказнасьці паводле 411 артыкулу Крымінальнага кодэксу — за непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы. У судзе Андрэй Бандарэнка не прызнаў сябе вінаватым, заявіў пра ціск з боку сьледзтва і парушэньні правоў на абарону. За працэсам сочаць былы палітвязень Мікола Статкевіч і юрыст Міхаіл Пастухоў.

Статкевіч: Бандарэнку курыруе маёр, які скраў маю машынку для стрыжкі

Мікола Статкевіч, былы палітзьняволены, экс-кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, адзін зь лідэраў Беларускага нацыянальнага кангрэсу пракамэнтаваў працэс над Бандарэнкам у інтэрвію Свабодзе:

Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч

«Маразм, да таго ж — беспрэцэдэнтны. Да Міколы Дзядка нікога па 411-м не адпраўлялі ў крытую турму. Прыяжджалі ў калёнію, шукалі парушэньні. Выпадак Дзядка быў першым, але яму хоць парушэньняў »-наццаць" штук напісалі. Тут падставай — два сфабрыкаваныя малазначныя парушэньні. Таму гэта ўнікальны выпадак, які сьведчыць: Бандарэнку лічаць палітзьняволеным, а значыць, адпаведна яго і перасьледуюць.

Ім займаецца маёр, «куратар» палітзьняволеных. Чалавек, я маю доказы, непрыстойны, злодзей, цалкам адказваю за свае словы. У свой час скраў, прысвоіў машынку для стрыжкі валасоў, якую перадала мне жонка. Калі я праз два тыдні пра гэта даведаўся, начальнік турмы прымусіў скрадзенае вярнуць. І вось гэты чалавек (ня ведаю, які кампрамат на яго, што ён там нарабіў) цяпер спрабуе «адмыцца» на палітычных зьняволеных, падносіць розныя паперкі. Гэтак жа, як хадзіў за мной, мабыць, і за Дзядком таксама.

Ці трэба ставіцца сур’ёзна да слоў Бандрэнкі, што яму пагражалі і ў бабруйскай турме, і шклоўскай? Безумоўна. Калі яго зрабілі так званым «адсаджаным», то бок аднесьлі як бы да «ніжэйшай касты», чалавек робіцца ізгоем. Нават паспрабаваць у такім статусе сесьці за стол зь іншымі, за гэта ўжо могуць нават забіць. І калі раптам Андрэя асудзяць і адправяць у калёнію ў Горках, там блатныя, якія супрацоўнічаюць з адміністрацыяй, зьбіваюць зьняволеных да паўсьмерці толькі за скаргу ў пракуратуру«.

Пастухоў: Гэта спэктакаль, у якім асноўныя ўдзельнікі старанна выконваюць свае ролі

Міхаіл Пастухоў
Міхаіл Пастухоў

Міхаіл Пастухоў, былы судзьдзя Канстытуцыйнага Суду, заслужаны юрыст, праваабаронца:

«Адразу кідаецца ў вочы тое, што гэта спэктакаль, у якім асноўныя ўдзельнікі старанна выконваюць свае ролі. Перадусім пракурор-абвінаваўца і судзьдзя, які яму падыгрывае. Тое, што робіць адвакат, заслугоўвае пахвалы: ён дасканала валодае матэрыяламі справы, задае слушныя пытаньні. Андрэй Бандарэнка таксама намагаецца абараняцца, але пры такім стаўленьні выглядае, што збольшага марна — уражаньне, што ўсё ужо прадвызначана загадзя. Ёсьць працэс, ёсьць нейкая форма, ёсьць бакі, а насамрэч фарс, якія адбываецца пад выглядам правасудзьдзя.

Чаму наогул так адбываецца з Бандарэнкам? Гэтае пытаньне вісіць на працягу ўсяго працэсу, гэта спрабаваў высьветліць і сам Андрэй: чаму ўсё гэта на яго навалілася ад моманту прыбыцьця ў бабруйскую калёнію? І ярлыкі пачалі клеіць, і прэсаваць, і прыніжаць. У дачыненьні да яго ўжываюць усё новыя і новыя рэпрэсіўныя захады, каб пакараць яшчэ больш. Хутчэй за ўсё, можа быць элемэнтарная помста за ранейшую дзейнасьць, якая вельмі камусьці не падабалася. Уласна кажучы, сёньняшні працэс гэта цалкам пацьвярджае. Фактычна ідзе расправа над чалавекам, які намагаўся абараняць правы іншых».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG