Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальная справа Касінераву за пятлю на скульптуры гарадавому, якую адкрываў Шуневіч


Вячаслаў Касінераў, архіўнае фота
Вячаслаў Касінераў, архіўнае фота

Экс-фігуранту «справы графіцістаў» Вячаславу Касінераву прад’яўлена абвінавачаньне паводле часткі 1 артыкулу 339 Крымінальнага кодэксу — «хуліганства».

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Сёньня Вячаслаў Касінераў павінен быць вызвалены пасьля адбыцьця 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту ў Менску 17 лютага.

Справа распачатая Сьледчым камітэтам Маскоўскага раёну Менску. Выбраная мера стрыманьня — узяцьце пад варту. Касінерава этапавалі ў сьледчы ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага.

Супрацоўнікі міліцыі сьцьвярджалі, што Касінераў з анархістамі з групы «Чорная ружа» 12 сакавіка правёў «дзёрзкую акцыю супраць міліцэйскага бясчынства». Каля цэнтральнага будынка Міністэрства ўнутраных спраў актывісты накінулі пятлю на шыю помніку паліцэйскаму гарадавому, які нядаўна там паставілі ў прысутнасьці кіраўніка ведамства Ігара Шуневіча.

У выпадку асуджэньня Касінераву пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін да трох гадоў або арышт на тэрмін да шасьці месяцаў.

Міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч (справа) і помнік гарадавому ў Менску
Міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч (справа) і помнік гарадавому ў Менску

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG