Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты пагражалі «згнаіць у турме» пэнсіянэра, якога ня могуць асудзіць, бо ён не называе прозьвішча


Затрыманьні 25 сакавіка ў Менску. Ілюстрацыйнае фота
Затрыманьні 25 сакавіка ў Менску. Ілюстрацыйнае фота

Затрыманы 26 сакавіка Павал Белавус перад судом распавёў Свабодзе, што разам зь ім у камэры знаходзіўся нехта з імем Валер, які адмовіўся назваць міліцыі сваё прозьвішча.

Спадара Валера затрымалі на акцыі 25 сакавіка, але праз адсутнасьць прозьвішча і дакумэнтаў ня могуць распачаць над ім суд. Белавус кажа, міліцыянты пагражалі яму, што яго «згнаяць у турме».

Таксама пра мужчыну распавядае «Эўрарадыё». Паводле зьвестак выданьня, спадар Валер ня хоча называць прозьвішча, пакуль яму не патлумачаць, чаму яго затрымалі. Яму каля 60 год, ён былы альпініст. Спадару Валеру ў аўтазаку стала кепска, бо яму пашкодзілі рэбры.

Жорсткія кадры затрыманьняў і зьбіцьця на Дні Волі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:39 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG