Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Это я горжусь формой и методами НКВД»: новы стрыт-арт у Менску. Фоты


Стрыт-арт з начальнікамі праваахоўных органаў. Выява міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча ў форме НКВД
Стрыт-арт з начальнікамі праваахоўных органаў. Выява міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча ў форме НКВД

Зранку ў Менску зьявіўся шэраг палітычных аплікацыяў на сьценах. Здымкі малюнкаў публікуе на Facebook стрыт-арт-праект Signal.

На адной з аплікацыяў у двары каля плошчы Перамогі, дзе раней уладамі быў зафарбаваны партрэт Васіля Быкава, — выява міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча ў форме НКВД (ён зьяўляўся ў ёй публічна, а таксама заяўляў, што ганарыцца ёй). У двары Менгарвыканкаму — аплікацыя з начальнікам менскага АМАП Дзьмітрыем Балабам, каля Інстытуту культуры — з начальнікам менскай міліцыі Ігарам Яўсеевым.

Аўтар работаў, які пажадаў застацца ананімным, распавёў «Беларускаму партызану», што аплікацыя з Шуневічас зробленая на месцы, дзе ён уратаваўся ад «хапуну» 25 сакавіка, бо яму і сябрам мясцовы жыхар адчыніў дзьверы пад’езду, каб яны маглі схавацца.

«Перш за ўсё, мне хацелася б, каб не змаўкала грамадзкае абмеркаваньне ўсіх бясчынстваў, што рабіліся міліцыяй у нашай краіне апошнія некалькі тыдняў, — кажа аўтар «Беларускаму партызану». — Акрамя таго, я хачу, каб людзі, якія адчуваюць сябе ўсяго толькі „шрубкамі“ у гэтай сыстэме, разумелі, што яны таксама нясуць пэрсанальную адказнасьць за ўвесь гэты жах. Трэба, каб грамадзтва ведала іх і памятала іх прозьвішчы. Людзей, якія лічацца праваахоўнікамі, а паводзяць сябе як гопнікі і дзейнічаюць як НКВД».

Каля 11-й гадзіны раніцы выявы пачалі выдаляць:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG