Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анісім заклікала генпракурора пакараць вінаватых у зьбіцьці Лагвінца


Дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў Алена Анісім накіравала ліст Генэральнаму пракурору Аляксандру Канюку адносна палітыка і сябра ТБМ Алеся Лагвінца, якога падчас затрыманьня моцна зьбівалі, у выніку чаго былі нанесеныя шматлікія пашкоджаньні, што запатрабавала неабходнасьць выкліку хуткай дапамогі непасрэдна ў будынак суду.

У сувязі з фактам неапраўданага прымяненьня фізычнай сілы, бо затрыманы не аказваў супраціўленьня, Алена Анісім просіць неадкладна пачаць пракурорскую праверку ў адносінах да дзеяньняў асобаў, якія праводзілі затрыманьне Алеся Лагвінца.

На думку дэпутаткі, такія дзеяньні падлягаюць прыцягненьню ня проста да адміністрацыйнай, але крымінальнай адказнасьці.

З пачатку сакавіка былі затрыманыя, пасаджаныя за краты ці аштрафаваныя ў сувязі з «Маршамі недармаедаў» больш за 300 чалавек, Дзень Волі ў турме сустрэнуць больш за 120 чалавек. У ліку затрыманых — доўгі шэраг палітыкаў, у тым ліку лідэры АГП, БХД, руху «За свабоду» і «Маладога фронту», чальцы іншых партыяў і рухаў, а таксама шараговыя ўдзельнікі «Маршаў недармаедаў» і людзі, якія заяўлялі, што нават не хадзілі на маршы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG