Антон Лагвінец, сын затрыманага сёньня палітоляга Алеся Лагвінца паведаміў, што ў бацькі страсенне мозгу, закрытая чэрапна-мазгавая траўма і пералом носа.
Алеся Лагвінца затрымалі 23 сакавіка разам з сынам, калі яны выходзілі з кватэры на вуліцы Касманаўтаў. Антона Лагвінца адпусьцілі, а супраць Алеся Лагвінца ў судзе Маскоўскага раёну пачалі разглядаць адміністрацыйную справу па артыкуле 17.1 (дробнае хуліганства).
У суд выклікалі хуткую для Алеся Лагвінца і абвясьцілі перапынак. Пазьней стала вядома, што яго павезьлі ў 9-ю лякарню.