Да вызначанай даты мясцовыя ўлады мусяць вызначыць, хто не працуе з прычыны асацыяльнага ладу жыцьця, а хто страціў крыніцу легальнага заробку празь нешчасьлівыя абставіны. Асацыялам Лукашэнка прыгразіў прымусам да працы, астатнім загадаў дапамагчы.
Лукашэнка папярэдзіў, што пасьля 1 траўня будзе асабіста сустракацца з тымі, хто ўсё яшчэ будзе бяз працы.
«І ня дай бог пасьля 1 траўня такія людзі будуць», — сказаў Лукашэнка падчас нарады па актуальных пытаньнях разьвіцьця Беларусі.
Сярод іншага Аляксандар Лукашэнка прапанаваў не выкарыстоўваць для прыбіраньня тэхніку, а замяніць яе больш таннай людзкой працай.