Затрыманьне адбылося каля 19 гадзінаў 8 сакавіка на адной з вуліц гораду. Нарад міліцыі спыніў маладога чалавека нібыта для праверкі дакумэнтаў. У Рамана Ганчарова праверылі торбу, пратрымалі ў міліцэйскім пастарунку 3 гадзіны і адпусьцілі без складаньня пратаколу. У БХД мяркуюць, што затрыманьне зьвязанае з заплянаваным на 10 сакавіка ў Маладэчне «маршам недармаедаў».
Шэраг актывістаў БХД ужо маюць позвы ў суды ці складзеныя на іх пратаколы за акцыі, зьвязаныя з пратэстам супроць дэкрэту Аляксандра Лукашэнкі № 3.
У Менску за акцыю 17 лютага пратаколы складзеныя на сустаршыняў БХД Паўла Севярынца і Віталя Рымашэўскага, у Магілёве за акцыю 19 лютага — на Алега Аксёнава, у Віцебску за акцыю 26 лютага — на Тацяну Севярынец, у Горадні — пратаколы на Сяргея Верамеенку і Галіну Ламашэвіч.