Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя склала пратаколы на пяцёх удзельнікаў акцыі супраць дэкрэту «аб дармаедах» у Баранавічах


Падчас мінулай акцыі супраць дэкрэту «аб дармаедах» у Баранавічах, 26 лютага 2017 году
Падчас мінулай акцыі супраць дэкрэту «аб дармаедах» у Баранавічах, 26 лютага 2017 году

У Баранавічах міліцыя склала пратаколы на пяцёх удзельнікаў акцыі супраць прэзыдэнцкага дэкрэту № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства», якая прайшла ў Баранавічах 26 лютага.

Як сказаў БелаПАН мясцовы актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Чарнавус, 7 сакавіка пратаколы за парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў склалі на яго, яго бацьку Мікалая Чарнавуса, а таксама Міхаіла Стрэльчыка, Барыса Шырынгу і яшчэ аднаго ўдзельніка, прозьвішча якога ён ня ведае.

Дата разгляду адміністрацыйных спраў пакуль не вядомая.

«Ня буду казаць за ўсіх, але мяне з бацькам гэтым не запалохаць. Мы працягнем дабівацца адмены дадзенага антыканстытуцыйнага дэкрэту», — сказаў Чарнавус-малодшы.

Ён нагадаў, што ў Баранавічах 26 лютага на плошчы Леніна ў акцыі супраць дэкрэту № 3 узяло ўдзел каля 300 чалавек. На мітынгу выступіў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Удзельнікі акцыі прынялі рэзалюцыю, галоўнае патрабаваньне якой — адмяніць дэкрэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG