Ад 1 сакавіка пастановай Савету Міністраў падвышаюцца кошты на газ, тарыфы на цеплавую энэргію і электраэнэргію для патрэб ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня.
Згодна з дакумэнтам, тарыф на цеплавую энэргію для патрэб ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня складзе 15,6722 рублі за 1 Гкал. Да 1 сакавіка ён быў 15,6098 рублёў. Тарыф за 1 м³ газу ў дамах і кватэрах, дзе ёсьць прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу і індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, у ацяпляльны сэзон складзе 0,0911 рубля (раней 0, 0908 рубля), улетку 1 м³ газу будзе каштаваць 0,2853 рубля. Пры адсутнасьці індывідуальных газавых прыбораў тарыф складзе 0,2853 рубля за кубамэтар газу незалежна ад сэзону (раней было 0,2842 рубля).
Калі не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсьць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабесьпячэньне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэньнем газавага), цана за 1 м³ газу складзе 2,26 рубля з аднаго жыхара за месяц. У гэтым выпадку цана для спажыўцоў не памянялася. Тарыф на газ у дамах і кватэрах, дзе ёсьць газавая пліта і індывідуальны газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабесьпячэньня, складзе 6,53 рубля за кубамэтар, такім жа ён і быў.
Калі ў доме ці кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсьць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабесьпячэньне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэньнем газавага), цана за 1 м³ звадкаванага газу складзе 2,26 рубля з аднаго жыхара на месяц. Мяняюцца разьлікі за звадкаваны газ у памяшканьнях, абсталяваных індывідуальнымі прыборамі ўліку. Кубамэтар звадкаванага газу ў кватэрах і дамах з усталяванымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу і індывідуальнымі газавым ацяпляльнымі прыборамі ў ацяпляльны сэзон будзе каштаваць 1,6277 рубля, у летні пэрыяд — 0,7608 рубля. Пры адсутнасьці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў 1 м³ таксама будзе каштаваць 0,7608 рубля.
Пры наяўнасьці газавай пліты і газавага воданагравальніка і адсутнасьці цэнтральнага гарачага водазабесьпячэньня кубамэтар звадкаванага газу будзе каштаваць 6,44 рубля, пры наяўнасьці газавай пліты, адсутнасьці цэнтралізаванага гарачага водазабесьпячэньня і газавага воданагравальніка — 3,02 рубля.
Тарыф на звадкаваны газ у жытле, дзе ёсьць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, у ацяпляльны сэзон складзе 5,3438 рубля за 1 м² агульнай плошчы жылога памяшканьня на месяц, летам — 0,7608 рубля. Цана 1 кг газу ў балёнах вагой 21 кг у межах нормаў спажываньня складзе 0,5404 рубля. Балён, такім чынам, будзе каштаваць 11,35 рубля.
Тарыф на электраэнэргію ў жылых дамах і кватэрах, абсталяваных электрычнымі плітамі, складзе 0,1013 рубля за кВт·г (быў 0,1009 рубля). Урад увёў дыфэрэнцаваныя тарыфы на электраэнэргію для спажыўцоў. Дыфэрэнцаваны тарыф у жылых памяшканьнях з электраплітамі ў пэрыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 0,0708 рубля за 1 кВт·г (раней ён быў 0,0706 рубля), а ў пэрыяд максымальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 0,2027 рубля (быў 0,219 рубля). Электронны лічыльнік, якім можна рэгуляваць спажываньне электрычнасьці, каштуе ад 40 до 100 рублёў, яго трэба набываць за свой кошт. Таксама за свой кошт трэба яго ўсталёўваць. Калі ў вашай кватэры старая праводка, такі лічыльнік паставіць немагчыма.