Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Янукевіч: Шорац разумее, што тэма будоўлі каля Курапатаў выйшла на нацыянальны ўзровень


Аляксей Янукевіч
Аляксей Янукевіч

На сустрэчы ў Менскім гарвыканкаме з прадстаўнікамі абаронцаў Курапатаў прысутнічалі кіраўнікі гарадзкой улады Андрэй Шорац, ягоны намесьнік Вадзім Лапцеў, кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёну ды іншыя чыноўнікі.

Зь імі размаўлялі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сустаршыня БХД Павал Севярынец, экспэрт Марат Гаравы і прадстаўнік жыхароў Зялёнага Лугу Юры Сьцепанішчаў.

Аляксей Янукевіч пасьля сустрэчы адзначыў, што ўлады прадэманстравалі слабыя аргумэнты ў размове з палітыкамі і грамадзкімі актывістамі:

«Тэза пра тое, што на месцы новай будоўлі „няма костак“, была асноўнай у прадстаўнікоў Менгарвыканкаму. Яны прапаноўвалі правесьці археалягічныя дасьледаваньні. Запытвалі, ці нас гэта задаволіць. Яны казалі, што нібыта асноўная аргумэнтацыя абаронцаў Куратапаў — тое, што будоўля вядзецца на касьцях. Аднак нашая пазыцыя палягала ў тым, што Курапаты — гэта каштоўнасьць нацыянальнага значэньня, і тэрыторыя, на якой вядзецца будаўніцтва, была ў межах ахоўнай зоны і мусіць там заставацца, незалежна ад таго, ці ёсьць там косьці. Таму гэта быў слабы момант у аргумэнтацыі ўладаў. Яны спрабавалі адказваць, што горад павінен разбудоўвацца. І пыталіся, які нам сэнс трымацца менавіта за гэты кавалак зямлі, калі ўсё роўна пабудаваная кальцавая дарога, якая наносіць Курапатам значна большую шкоду. Такім чынам, ад уладаў мы пачулі шматлікія, але слабыя аргумэнты, было імкненьне зьвесьці гутарку ў нейкія дробязі і забалбатаць тэму. Аднак нам удалося настойваць на тым, што гэта нацыянальная каштоўнасьць і немагчыма падыходзіць да гэтай тэмы зь меркаваньняў, дзе горад можа ад яе адхапіць яшчэ кавалак зямлі.

Я лічу, добра, што Менгарвыканкам гатовы да дыялёгу. Пра гэта сьведчыць і тое, што размова доўжылася паўтары гадзіны. Кіраўнік Менгарвыканкаму Андрэй Шорац падкрэсьліў, што тэма выйшла на нацыянальны ўзровень, і ён гэта разумее. Пакуль што будаўнічыя работы будуць прыпыненыя. Як мінімум цягам тыдня нічога будаваць ня будуць. Гэта нельга лічыць канчатковай перамогай і нельга спыняцца ў абароне Курапатаў. Аднак мы сёньня атрымалі выразнае сьведчаньне — тыя пратэсты, якія адбываюцца, маюць плён: улады вымушаныя прыслухоўвацца да людзей. Таму вельмі важна, каб грамадзкая ўвага і падтрымка, каб належная канцэпцыя мэмарыялізацыі і пашырэньня ахоўнай зоны ўсё ж такі адбыліся».

Павал Севярынец пасьля сустрэчы заявіў, што лягер абаронцаў здымецца толькі пасьля таго, як пабачаць пісьмовы дакумэнт пра спыненьне будаўніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG