Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку ўспышкі на Скідзельскім цукровым камбінаце параненыя 5 чалавек


Сёньня, 25 лютага, каля 1-ай гадзіны ночы адбылася ўспышка «пылапаветранай сумесі без наступнага гарэньня» на Скідзельскім цукровым камбінаце, у выніку чаго пацярпелі пяцёра працаўнікоў прадпрыемства.

Як паведамляе сайт Сьледчага камітэту, успышка адбылася ў галерэі, якая злучае цэх упакоўкі і фасоўкі цукру і ліфтавую вежу. У выніку пяць жанчын — працаўніц прадпрыемства, 1962-1974 гадоў нараджэньня, з апёкамі рознай ступені цяжкасьці былі шпіталізаваныя ў рэанімацыйнае аддзяленьне. Часткова дэфармаваныя сьцены цэха, пашкоджаныя вокны і дзьвярныя праёмы.

Ўпраўленьнем СК па Гродзенскай вобласьці распачатая крымінальная справа па факце службовай нядбайнасьці, якая прывяла да цяжкіх наступстваў (арт. 428 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG