У Крамлі не разглядаецца пытаньне аб увядзеньні візавага рэжыму зь Беларусьсю, паведаміў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў.
Раней у чацьвер былі апублікаваныя вынікі сацыялягічнага апытаньня, праведзенага Ўсерасейскім цэнтрам вывучэньня грамадзкай думкі (ВЦИОМ), згодна зь якімі 78% расейцаў лічаць, што трэба адмяніць бязьвізавы рэжым зь Беларусьсю. Толькі 16% рэспандэнтаў выказаліся за захаваньне бязьвізавага рэжыму.
Пры гэтым, паводле таго ж апытаньня, 40% расейцаў успрымаюць Беларусь як сяброўскую дзяржаву, а 35% – як гандлёвага і эканамічнага партнэра.
7 лютага ўступілі ў сілу загады ФСБ Расеі аб стварэньні памежных зон на мяжы зь Беларусьсю.
Згодна з рашэньнем ведамства, памежныя зоны будуць створаныя ў Пскоўскай, Смаленскай і Бранскай абласьцях Расеі ў мэтах «стварэньня неабходных умоваў аховы дзяржаўнай мяжы Расейскай Федэрацыі».
Такія захады былі прынятыя ў адказ на рашэньне Менску ўвесьці бязьвізавы ўезд у краіну на тэрмін ня больш за пяць сутак для грамадзян 80 дзяржаваў.
Самае папулярнае
1