Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былому ўладальніку «Мотавела» прысудзілі 11 гадоў пазбаўленьня волі


Аляксандар Мураўёў
Аляксандар Мураўёў

У Фрунзенскім судзе Менску абвясьцілі прысуд бізнэсоўцу, былому ўладальніку «Мотавела» і прадстаўніку аўстрыйскага інвэстара ў менскі завод кампаніі ATEC Investment Аляксандру Мураўёву.

Мураўёў быў прызнаны вінаватым у шэрагу злачынстваў, у тым ліку ў нявыплаце падаткаў і махлярстве, і пакараны 11 гадамі зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.

Пасьля абвяшчэньня выраку Мураўёў пасьпеў сказаць, што абавязкова будзе падаваць апэляцыю.

Бізнэсовец сваёй віны не прызнаў, а ў апошнім слове, якое доўжылася больш за 8 гадзін, расказаў пра зьбіваньне падчас сьледзтва, пагрозы, прымус «плаціць грошы» і спробы забраць у яго маёмасьць.

Рэкорднае апошняе слова Аляксандра Мураўёва: больш за 8 гадзін, 210 заўваг пракурору

Разам з Мураўёвым атрымалі прысуды былы гендырэктар «Мотавела» Казімір Мароз (5 год абмежаваньня волі з канфіскацыяй маёмасьці) і ягоная намесьніца Тацяна Лукавец (1 год пазбаўленьня волі, але пакараньне зь яе зьнялі з-за даўніны часу). На працэсе стала вядома, што за Казіміра Мароза заступіўся былы начальнік Менску Мікалай Ладуцька, які цяпер кіруе заводам «Мотавела».

Казімір Мароз і Тацяна Лукавец у залі суду
Казімір Мароз і Тацяна Лукавец у залі суду

Між тым 26 студзеня ў эканамічным судзе Менску пачаўся разгляд пазову аўстрыйскай кампаніі ATEC Investment аб прызнаньні несапраўдным прызначэньня Мікалая Ладуцькі дырэктарам «Мотавела». Пра незаконнасьць сходу акцыянэраў «Мотавела», у выніку якога Мікалай Ладуцька стаў дырэктарам прадпрыемства, казаў у судзе і Аляксандар Мураўёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG