Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэя Бандарэнку пазбавілі адзінага на год спатканьня


Андрэй Бандарэнка, архіўнае фота з суду, 29 ліпеня 2014 году
Андрэй Бандарэнка, архіўнае фота з суду, 29 ліпеня 2014 году

Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляе, што за апошняе спагнаньне, вынесенае 11 студзеня, зьняволенага праваабаронцу Андрэя Бандарэнку пазбавілі адзінага на год кароткатэрміновага спатканьня. У лютым Бандарэнка плянаваў пабачыцца з бацькам. Папярэдняе спатканьне адбылося яшчэ на пачатку 2016 году.

Усе лісты Андрэя Бандарэнкі, нягледзячы на заканчэньне сьледзтва, не выходзяць за межы турмы. Калі раней лісты адпраўляліся сьледчаму, то цяпер увогуле незразумела, куды яны зьнікаюць.

Андрэй Бандарэнка абвінавачваецца па ч.2 арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі, зьдзейсьненае асобай, асуджанай за цяжкае або асабліва цяжкае злачынства»). Папярэдняе расьсьледаваньне ягонай крымінальнай справы завершана. На гэтым тыдні матэрыялы перадалі ў пракуратуру. Калі ў пракуратуры ня будзе ніякіх заўваг, верагодна, на наступным тыдні справа паступіць у суд.

16 студзеня Шклоўскі раённы суд не задаволіў скаргу Андрэя Бандарэнкі на неправамерныя дзеяньні адміністрацыі калёніі. Бандарэнка дамагаўся, каб яго зьнялі з прафіляктычнага ўліку. Перш чым зьвярнуцца ў суд, ён дамагаўся таго самага ад Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў, абласной ды Генэральнай пракуратуры, але марна.

Андрэй Бандарэнка ня мае статусу палітвязьня. Праваабаронцы заяўляюць, што палітвязьнем ён стане пасьля таго, як супраць яго будзе ўжыты 411 артыкул.

Андрэй Бандарэнка — былы кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Плятформа Інавэйшн», якая займалася маніторынгам месцаў зьняволеньня. 12 жніўня 2014 году Бандарэнка быў асуджаны за хуліганства і атрымаў 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Пазьней у сувязі з амністыяй тэрмін скарацілі да 3 гадоў. 22 сьнежня 2015 году былога праваабаронцу перавялі са шклоўскай калёніі ў магілёўскую турму № 4.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG