Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі Трампа пабудуюць мэмарыял у былым габрэйскім гета ў Наваградку


Ілюстрацыйнае фота. Памятны знак на адным зь месцаў расстрэлу габрэяў з Наваградзкага гета
Ілюстрацыйнае фота. Памятны знак на адным зь месцаў расстрэлу габрэяў з Наваградзкага гета

Сват Дональда Трампа Чарльз Кушнэр, які мае беларускія карані, прафінансуе будаўніцтва мэмарыяльнай сьцяны на тэрыторыі «Музэю габрэйскага супраціву» ў Наваградку.

Пра гэта Свабодзе распавяла стваральніца і экс-дырэктарка музэю Тамара Вяршыцкая.

Праект мэмарыяльнага комплексу «Тунэль» у былым габрэйскім гета пачаў рэалізоўвацца яшчэ восеньню 2013 году.

Трампавы сват і свацьця — Чарльз і Сірыл Кушнэры абяцаюць прафінансаваць будаўніцтва сьцяны, прысьвечанай памяці 250 габрэяў, якія ўцяклі праз тунэль з гета. Траціна зь іх выжыла, астатнія загінулі ў тым тунэлі.

«Фонд Кушнэраў выдзяляе да 60 тысяч даляраў на праект», — кажа Вяршыцкая.

Яна лістуецца са сваякамі новага амэрыканскага лідэра і кажа пра іхнюю цікавасьць да беларуска-габрэйскай спадчыны.

«Сьцяна будзе пабудаваная паводле ідэі таленавітага маладога скульптара Георгія Заборскага, зь вядомай дынастыі скульптараў. Загінулых будуць сымбалізаваць рознакаляровыя пліты, а жывых — адтуліны ў самой сьцяне, праёмы, празь якія можна бачыць навакольны сьвет: неба, дрэвы і ўсё, што бачыць жывы чалавек», — кажа Тамара Вяршыцкая.

Паводле яе словаў, будаўнічыя працы маюць распачацца ўжо вясной, як толькі сыдзе сьнег.

А ўрачыстае адкрыцьцё чакаецца не пазьней за наступную зіму. Плянуецца, што на адкрыцьцё прыедзе сям’я Кушнэраў у поўным складзе.

Падрабязьней пра беларускія карані сям’і Джарэда Кушнэра можна прачытаць у матэрыяле Свабоды «Выжыць. За гісторыяй сваякоў Дональда Трампа — Беларусь, якую пакінулі габрэі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG