Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынец у 2016 годзе атрымаў 15 штрафаў — на 7 тысяч даляраў


Павал Севярынец
Павал Севярынец

Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец атрымаў апошні штраф за акцыі салідарнасьці з Эдуардам Пальчысам — 50 базавых велічыняў (1050 рублёў).

Судзьдзя Фрунзенскага раёну Марыя Ярохіна прысудзіла палітыку штраф за акцыі падтрымкі палітвязьня 24 і 25 кастрычніка.

Як перадае сайт БХД, у Паўла Севярынца гэта ўжо 15-ы штраф за год. Агульная сума штрафаў сустаршыні БХД за прадпрымальніцкія акцыі, Дзень Волі, акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў, акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі ўжо дасягнула 14280 дэнамінаваных рублёў, ці больш як 7 тысяч даляраў.

Севярынец яшчэ чакае суду за акцыю 24 лістапада і пікет у падтрымку тэлеканалу «Белсат» каля адміністрацыі Лукашэнкі 20 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG