Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«За апошні год — на 100 мільёнаў штрафаў». Севярынца чарговы раз завочна аштрафавалі


Павал Севярынец падчас адной з акцыяў салідарнасьці з Эдуардам Пальчысам. Менск, 9 чэрвеня 2016 году
Павал Севярынец падчас адной з акцыяў салідарнасьці з Эдуардам Пальчысам. Менск, 9 чэрвеня 2016 году

У камэнтары Свабодзе Павал Севярынец адзначыў, што ён ужо ня можа дакладна палічыць агульную суму штрафаў, атрыманых ім за 2016 год.

«За апошні год хіба што на 100 мільёнаў штрафаў старымі грашыма... Ну вельмі вялікая лічба. Гэта ўжо 12-ы ці 13-ы штраф. Але яшчэ наперадзе некалькі — будзе суд за яшчэ адну акцыю салідарнасьці з Пальчысам і за акцыю 24 лістапада (ужо прыйшлі позвы). Што тут сказаць? Беззаконьне. Вось цяпер яны штрафуюць за салідарнасьць з Пальчысам (за кожны дзень 500 даляраў у эквіваленце), але калі гэтых судзьдзяў саміх будуць судзіць за беззаконьне часоў дыктатуры, то ніхто ня прыйдзе пад будынак суду з акцыяй салідарнасьці», — кажа палітык.

Севярынец быў аштрафаваны завочна — ён палічыў, што на суд ісьці бессэнсоўна.

«На апошнія суды я проста не хаджу, мне ўсё дасылаюць поштай. Абсалютна ня мае сэнсу хадзіць на такія суды, марнаваць на іх час», — дадаў ён.

Адначасова стала вядома, што яшчэ 3 сьнежня суд Цэнтральнага раёну Менску аштрафаваў актывіста БХД Паўла Пракаповіча на 50 базавых велічынь (1050 рублёў) за ўдзел у акцыі памяці на прыступках КДБ 29 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG