560 старонак Бураўкінскага жыцьцяпісу чытаюцца як захапляльны раман, дзе безьліч сюжэтных ліній: Бураўкін-паэт; Бураўкін — галоўны рэдактар моладзевага часопісу; Бураўкін — старшыня Дзяржтэлерадыё, Бураўкін — прадстаўнік незалежнай Беларусі ў ААН, Бураўкін — старшыня Таварыства беларускай мовы, Бураўкін — сустаршыня Ўсебеларускага кангрэсу за незалежнасьць... Завяршаюць кнігу ўспаміны-споведзь самога Генадзя Бураўкіна «Калі жыцьцё ўжо пражытае», запісаныя ў апошні месяц ягонага жыцьця.
Усяго на два пункты адстала ад пераможцы кніга легендарнага гісторыка, дасьледчыка беларускіх летапісаў Мікалая Ўлашчыка «Даць народу гісторыю», якая выйшла ў сэрыі «Беларуская мэмуарная бібліятэка» выдавецтва «Лімарыюс». Успаміны Ўлашчыка пісаліся ў гады сталінскага тэрору (1936–1937), паміж арыштамі і лягерамі, і дапаўняліся ў 80-я, у апошнія гады жыцьця.
Кнігу-пераможцу вызначалі дзесяцёра экспэртаў: Алесь Аркуш, Алесь Дудар, Аляксандар Краўцэвіч, Андрэй Масквін, Уладзімер Сіўчыкаў, Аксана Спрынчан, Аляксандар Фядута, Уладзімер Хільмановіч, Ціхан Чарнякевіч, Сяргей Чыгрын.
Пастаўленая на першае месца кніга атрымлівала 10 балаў, на другое — 9 балаў, на трэцяе — 8 і г.д. Пасьля агульнага падліку атрымалася наступная топ-дзясятка найлепшых кніг году паводле вэрсіі Радыё Свабода:
1. Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна (гутаркі, успаміны, эсэ, дзёньнікі, прысьвячэньні). Укл. С. Шапран. Інбелкульт. 64 балы
2. Улашчык Мікалай. Даць народу гісторыю: успаміны, лісты. Укл. А. Каўка і М. Скобла. «Лімарыюс». 62 балы
3. Скобла Міхась. Саркафагі страху: прознае. «Кнігазбор». 37 балаў
4. Мацьвейчык Дзьмітры. Удзельнікі паўстаньня 1863-1984 гадоў: біяграфічны слоўнік. «Беларусь». 32 балы
5. Кісялёў Генадзь. Выбранае. Укл. Л. Кісялёва. «Беларуская навука». 27 балаў
6. Бартосік Зьміцер. Быў у пана верабейка гаварушчы... Бібліятэка Радыё Свабода. 24 балы
7. Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлянтыда (1921-1941): паміж Варшавай і Масквой. «Галіяфы». 23 балы
8. Галубовіч Віталь. Полацкая шляхта і дынастыя Вазаў. Выдавец А. Янушкевіч. 18 балаў
9. Барадулін Рыгор. Дзёньнікі і запісы 1979-1982 гадоў. Укл. Н. Давыдзенка. «Кнігазбор». 17 балаў
10. Гардзіенка Алег. Беларуская Цэнтральная Рада: стварэньне — дзейнасьць — заняпад (1943-1995). «Кнігазбор». 16 балаў
Як галасавалі нашы экспэрты
Алесь Аркуш, літаглядальнік Радыё Рацыя
1. Улашчык Мікалай. Даць народу гісторыю: успаміны, лісты. «Лімарыюс»;
2. Кукабака Міхась. [Успаміны, лісты, дакумэнты]. Выдавецтва не пазначана;
3. Барадулін Рыгор. Дзёньнікі і запісы 1979-1982 гадоў. «Кнігазбор»;
4. Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна (гутаркі, успаміны, эсэ, дзёньнікі, прысьвячэньні). «Інбелкульт»;
5. Галубовіч Віталь. Полацкая шляхта і дынастыя Вазаў. Выдавец А. Янушкевіч;
6. Вячорка Вінцук. Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам. Бібліятэка Радыё Свабода;
7. Бартосік Зьміцер. Быў у пана верабейка гаварушчы... Бібліятэка Радыё Свабода;
8. Скобла Міхась. Саркафагі страху. «Кнігазбор»;
9. Ніякоўская Алена. Там, дзе буяла жыта. «Полацкае ляда»;
10. Шыдлоўскі Сяргей. Музэюм. «Полацкае ляда».
Алесь Дудар, незалежны кнігараспаўсюднік
1. ARCHE, № 2. Гісторыя старажытнага Наваградка;
2. Чырвінскі Віталь. Беларусь у войнах. «Харвест»;
3. Кісялёў Генадзь. Выбранае. «Беларуская навука»;
4. Урбан Томас. Катынь: гісторыя аднаго злачынства. «Інбелкульт»;
5. Дыярыушы XVII стагоддзя (1594-1707). «Беларуская навука»;
6. Матвейчык Дзьмітры. Удзельнікі паўстаньня 1863-1864 гадоў: біяграфічны слоўнік. «Беларусь»;
7. Улашчык Мікалай. Даць народу гісторыю: успаміны, лісты. «Лімарыюс»;
8. Бон Томас. Менскі феномэн: гарадзкое плянаваньне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасьля 1945 г. Выдавец Зьміцер Колас;
9. Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлянтыда (1921-1941): паміж Варшавай і Масквой. «Галіяфы»;
10. Ваганаў Сяргей. Мосьцік над вечнасьцю. «Інбелкульт».
Аляксандар Краўцэвіч, доктар гістарычных навук
1. Улашчык Мікалай. Даць народу гісторыю: успаміны, лісты. «Лімарыюс»;
2. Скобла Міхась. Саркафагі страху. «Кнігазбор»;
3. Кісялёў Генадзь. Выбранае. «Беларуская навука»;
4. Шыдлоўскі Сяргей. Музэюм. «Полацкае ляда»;
5. Галубовіч Віталь. Полацкая шляхта і дынастыя Вазаў. Выдавец А. Янушкевіч;
6. Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна (гутаркі, успаміны, эсэ, дзёньнікі, прысьвячэньні). «Інбелкульт»;
7. Гардзіенка Алег. Беларуская Цэнтральная Рада: стварэньне — дзейнасьць — заняпад (1943-1995). «Кнігазбор»;
8. Бартосік Зьміцер. Быў у пана верабейка гаварушчы... Бібліятэка Радыё Свабода;
9. Барадулін Рыгор. Дзёньнікі і запісы 1979-1982 гг. «Кнігазбор»;
10. Вячорка Вінцук. Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам. Бібліятэка Радыё Свабода.
Андрэй Масквін, мастацтвазнаўца, выкладчык Варшаўскага ўнівэрсытэту
1. Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна (гутаркі, успаміны, эсэ, дзёньнікі, прысьвячэньні). «Інбелкульт»;
2. Кантакты. Сіла прыцягненьня Бацькаўшчыны: з архіваў эміграцыі. Укл. Н. Гардзіенка і Л. Юрэвіч. «Кнігазбор»;
3. Бяляцкі Алесь. Бой з сабой: творчы партрэт паэта Эдуарда Акуліна. «Рэгістр»;
4. Кузьма Чорны. Чалавек — гэта цэлы сьвет: успаміны, артыкулы, дакумэнты. Укл. Г. Шаблінская. «Мастацкая літаратура»;
5. Скобла Міхась. Саркафагі страху. «Кнігазбор»;
6. Анофранка Натальля. Дваранкі беларуска-літоўскіх губэрняў у канцы XVIII — першай палове XIX ст. «Беларуская навука»;
7. Назараў Валеры. Тайнапіс Андрэя Мрыя: падтэкст рэалій у творчасьці пісьменьніка. «Беларуская навука»;
8. Улашчык Мікалай. Даць народу гісторыю: успаміны, лісты. «Лімарыюс»;
9. Чарнякевіч Ціхан. Вандроўнік: кніга пра паэта Ўладзімера Някляева. «Лімарыюс»;
10. Мельнікава Анжэла. Нацыянальна-сьветапоглядныя каардынаты беларускай літаратуры першай трэці ХХ ст. Выдавецтва ГДУ імя Ф. Скарыны.
Уладзімер Сіўчыкаў, кнігавыдавец
1. Трусаў Алег. Гісторыя сярэднявечнай Эўропы V-XV cтст. Выдавец З. Колас;
2. Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна (гутаркі, успаміны, эсэ, дзёньнікі, прысьвячэньні). «Інбелкульт»;
3. Кісялёў Генадзь. Выбранае. «Беларуская навука»;
4. Матвейчык Дзьмітры. Удзельнікі паўстаньня 1863-1984 гадоў: біяграфічны слоўнік. «Беларусь»;
5. Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлянтыда (1921-1941): паміж Варшавай і Масквой. «Галіяфы»;
6. Геніюш Ларыса. Споведзь. «Папуры»;
7. Барадулін Рыгор. Дзёньнікі і запісы 1979-1982 гг. «Кнігазбор»;
8. Скобла Міхась. Саркафагі страху. «Кнігазбор»;
9. Тамковіч Аляксандар. Філязофія дабрыні. Ад катастрофы — да саду надзеі. «Мэдысонт»;
10. Мураўёў Міхаіл. Нататкі пра кіраваньне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленьне ў ім бунту. Укл. А. Фядута. «Лімарыюс».
Аксана Спрынчан, рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура»
1.Улашчык Мікалай. Даць народу гісторыю: успаміны, лісты. «Лімарыюс»;
2. Кандратаў Мікола. Праз прызму астралёгіі: лёсы беларускіх літаратараў. «Кнігазбор»;
3. Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна (гутаркі, успаміны, эсэ, дзёньнікі, прысьвячэньні). «Інбелкульт»;
4. Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлянтыда (1921-1941). «Галіяфы»;
5. Багдановіч Ірына. Залатая горка: артыкулы, вершы, пераклады. «Кнігазбор»;
6. Масквін Андрэй. Беларускі тэатар 1920-30-х: адабраная памяць. «Логвінаў»;
7. Штэйнэр Іван. Валадар над усім: канцэпт голаду ў беларускай і сусьветнай літаратуры. Выдавецтва ГДУ імя Ф. Скарыны;
8. Барадулін Рыгор. Дзёньнікі і запісы 1979-1982 гг. «Кнігазбор»;
9. Макмілін Арнольд. Рунь: маладыя беларускія паэты ХХІ ст. «Кнігазбор»;
10. Гардзіенка Алег. Беларуская Цэнтральная Рада: стварэньне — дзейнасьць — заняпад (1943-1995). «Кнігазбор».
Аляксандар Фядута, літаратуразнавец, выкладчык ЭГУ
1. Матвейчык Дзьмітры. Удзельнікі паўстаньня 1863-1864 гадоў: біяграфічны слоўнік. «Беларусь»;
2. Улашчык Мікалай. Даць народу гісторыю: успаміны, лісты. «Лімарыюс»;
3. Масквін Андрэй. Беларускі тэатар (1920-1930): адабраная памяць. «Логвінаў»;
4. Ваганаў Сяргей. Мосьцік над вечнасьцю: нарысы і эсэ. «Інбелкульт»;
5. Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна (гутаркі, успаміны, эсэ, дзёньнікі, прысьвячэньні). «Інбелкульт»;
6. Лаўрэш Леанід. Паўстанчы дух. 1812-ы, 1831-ы і 1863 гады на Лідчыне. «Юрсапрынт»;
7. Мураўёў Міхаіл. Нататкі пра кіраваньне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленьне ў ім бунту. «Лімарыюс»;
8. Корбут Віктар. Ад Менску да Вільні: гісторыя Беларусі ў журналісцкіх нататках. «Беларусь»;
9. Чыгрын Сяргей. На радзіме Ігната Дварчаніна: з краязнаўчых вандровак па Дзятлаўшчыне. «Кнігазбор».
10. Чарнякевіч Ціхан. Вандроўнік: кніга пра паэта Ўладзімера Някляева. Лімарыюс
Уладзімер Хільмановіч, журналіст і краязнавец
1. Матвейчык Дзьмітры. Удзельнікі паўстаньня 1863-1864 гадоў: Біяграфічны слоўнік. «Беларусь»;
2. Улашчык Мікалай. Даць народу гісторыю: успаміны, лісты. «Лімарыюс»;
3. Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлянтыда (1921-1941). «Галіяфы»;
4. Скобла Міхась. Саркафагі страху. «Кнігазбор»;
5. Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна (гутаркі, успаміны, эсэ, дзёньнікі, прысьвячэньні). «Інбелкульт»;
6. Гардзіенка Алег. Беларуская Цэнтральная Рада: стварэньне — дзейнасьць — заняпад (1943-1995). «Кнігазбор»;
7. Кісялёў Генадзь. Выбранае. Беларуская навука;
8. Півавар Мікола. Гістарычнае краязнаўства Беларусі ў 1961-1991 гг. Выдавецтва ВДУ імя П. Машэрава;
9. Карповіч Лявон. Маё мястэчка Луна-Воля. Гарадзенская бібліятэка;
10. 20-я вясна: эсэ і ўспаміны. Укл. А. Лапцёнак. Выдавецтва не пазначана.
Ціхан Чарнякевіч, літаратурны крытык
1. Шэйнэрт Малгажата. Насыпаць горы: гісторыі з Палесься. «Логвінаў»;
2. Бартосік Зьміцер. Быў у пана верабейка гаварушчы... Бібліятэка Радыё Свабода;
3. Бон Томас. Менскі фэномэн: гарадзкое плянаваньне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасьля 1945 г. Выдавец Зьміцер Колас;
4. Масквін Андрэй. Беларускі тэатар (1920-1930): адабраная памяць. «Логвінаў»;
5. Гардзіенка Алег. Беларуская Цэнтральная Рада: стварэнне — дзейнасьць — заняпад (1943–1995). «Кнігазбор»;
6. Сачанка Барыс. Пад сузор’ем сярпа і молата. «Кнігазбор»;
7. Улашчык Мікалай. Даць народу гісторыю: успаміны, лісты. «Лімарыюс»;
8. Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна (гутаркі, успаміны, эсэ, дзёньнікі, прысьвячэньні). «Інбелкульт»;
9. Брест. Лето 1941 года: документы, материалы, фотографии. «Інбелкульт»;
10. Капусцінскі Рышард. Чорнае дрэва. «Логвінаў».
Сяргей Чыгрын, загадчык літаратурнай часткі Слонімскага драмтэатру
1. Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна (гутаркі, успаміны, эсэ, дзёньнікі, прысьвячэньні). «Інбелкульт»;
2. Скобла Міхась. Саркафагі страху. «Кнігазбор»
3. Бартосік Зьміцер. Быў у пана верабейка гаварушчы... Бібліятэка Радыё Свабода;
4. Харэўскі Сяргей. Асмалоўка: дамы і мары. «Кнігазбор»;
5. Галубовіч Віталь. Полацкая шляхта і дынастыя Вазаў. Выдавец А. Янушкевіч;
6. Клышка Анатоль. Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга. «Беларусь»;
7. Асоба і час. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 7. Укл. В. Трыгубовіч, А. Фядута. «Лімарыюс»;
8. Улашчык Мікалай. Даць народу гісторыю: успаміны, лісты. «Лімарыюс»;
9. Півавар Мікола. Гістарычнае краязнаўства Беларусі ў 1961-1991 гг. Выдавецтва ВДУ імя П. Машэрава;
10. Місьцюкевіч Аляксандар. Падарожжы па родных мясьцінах. «Юрсапрынт».