Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2017 без Белсату? Таньнейшыя візы і Міхалок за тры гадзіны


Асноўнае пра падзеі 16 сьнежня з сайту Свабоды.

Добры вечар! Уплывовы польскі партал wPolityce, блізкі да цяперашняй кіроўнай партыі ў Польшчы, паведаміў, што МЗС разглядае магчымасьць скараціць на 2/3 фінансаваньне тэлеканалу Белсат на 2017 год. Фактычна гэта можа спыніць дзейнасьць Белсату. «Польскі МЗС нарэшце адумаўся», «Гэта горш, чым злачынства»: польскія палітыкі і публіцысты камэнтуюць гэтую інфармацыю, якая афіцыйна пакуль не пацьверджаная.

У БЕЛАРУСЬ З ШЭНГЕНУ БУДЗЕ ТАНЬНЕЙ. У 2017 годзе Беларусь зьменшыць цану ўязной гадавой візы для грамадзян краін Шэнгенскай зоны. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзілі ў пасольствах Беларусі ў Вільні і Варшаве. «Сёньня гадавая беларуская віза каштуе 150 эўра, неўзабаве яе цана зьменшыцца да 60 эўра».

БНФ СУПРАЦЬ МІНІСТРА. Партыя БНФ і «Моладзь БНФ» зьвярнуліся ў Вярхоўны Суд і Савет Міністраў Беларусі з нагоды прызначэньня міністрам адукацыі першага сакратара ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Ігара Карпенкі. Актывісты лічаць, што гэтае прызначэньне парушае Канстытуцыю Беларусі. «Карпенка — беларусафоб, ня здольны рэалізаваць Балёнскі працэс у Беларусі».

РЭСТАЎРАЦЫЯ І ШТРАФ ЗА КАЛІНОЎСКАГА. Рэстаўратар з Горадні Ўладзімер Кіслы рэстаўраваў расьпяцьце, перад якім маліўся Кастусь Каліноўскі. Карэспандэнт Свабоды завітаў у майстэрню мастака. Тым часам пакараны яшчэ адзін удзельнік акцыі ўшанаваньня паўстанцаў Каліноўскага. Актывіст Павал Севасьцян са Слоніму атрымаў штраф 210 рублёў. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

МІХАЛОК ЗА ТРЫ ГАДЗІНЫ. 13 студзеня музычны праект Сяргея Міхалка «Ляпіс-98» выступіць з дадатковым канцэртам «На біс» у менскім Prime Hall. Квіткі на яго разабралі цягам трох гадзін.


Падпісацца праз электронную пошту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG