Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхалку ў Менску давядзецца даць другі канцэрт 13 студзеня


Сяргей Міхалок у 2004 годзе. Фатасэсія да альбому «Золотые яйцы» гурту «Ляпіс Трубяцкі»
Сяргей Міхалок у 2004 годзе. Фатасэсія да альбому «Золотые яйцы» гурту «Ляпіс Трубяцкі»

Праект Сяргея Міхалка «Ляпіс-98» дасьць у менскім Prime Hall не адзін, а два канцэрты.

Квіткі на 30 сьнежня раскупілі менш як за дзень, таму паўторны канцэрт пройдзе 13 студзеня, паведамляе Tut.by.

Квіткі, што пачнуць прадавацца а 13-й гадзіне 16 сьнежня, будуць каштаваць ад 55 да 95 беларускіх рублёў; клюб можа ўмясьціць да 2000 слухачоў.

«Я люблю радаваць людзей, я люблю сваю прафэсію. Я люблю — і, спадзяюся, умею — сьпяваць свае песьні! І буду гэта рабіць ва ўсіх сваіх творчых праектах шчыра і ад душы!» — абяцае Міхалок.

Праект «Ляпіс-98», утвораны ў красавіку, выконвае старыя песьні гурту «Ляпіс Трубяцкі», хоць граюць у ім ужо іншыя музыкі. На канцэрце прагучаць песьні «Ау», «Ты кинула», «В платье белом», «Яблони», «Я верю», «Котик», «Африка», «Евпатория» і «Капитал».

Выступы зь «Ляпіс-98» стануць першымі канцэртамі Міхалка ў Менску зь 2010 году. У кастрычніку іншы гурт Міхалка, Brutto, даў вялікі канцэрт у Гомелі.

Рэвалюцыйная эвалюцыя Міхалка: 22 песьні, якія варта пераслухаць

Сяргей Міхалок зьехаў зь Беларусі празь ціск КДБ — яму пагражала крымінальная справа за абразу Лукашэнкі. Цяпер Міхалок зь сям’ёй жыве ва Ўкраіне, там жа найчасьцей канцэртуюць праекты Brutto і «Ляпіс-98». Пасьля падзелу гурту «Ляпіс Трубяцкі» на Brutto і Trubetskoy першыя практычна адмовіліся ад старых песень, другія іх выконвалі разам з новым матэрыялам. Пазьней Міхалок забараніў сьпяваць былым паплечнікам з Trubetskoy свае старыя песьні, сам жа запісаў з Brutto шэраг песень «Ляпісаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG