БАЖ ладзіць у Менску вечар памяці Паўла Шарамета, які загінуў ад выбуху ў цэнтры Кіева 20 ліпеня гэтага году.
Ні выканаўцы, ні замоўнікаў гэтага забойства не знайшлі.
Сьледзтва даўно не паведамляе ніякіх падрабязнасьцяў расьсьледаваньня.
Паўла Шарамета пахавалі ў Менску.
Сёньня, у дзень нараджэньня журналіста, Беларуская асацыяцыя журналістаў ладзіць у Менску вечарыну памяці Паўла Шарамета.
Жалобная імпрэза пройдзе ў галерэі «Ў», у ёй возьмуць удзел родныя і калегі журналіста. Гасьцям пакажуць урыўкі зь відэаінтэрвію і фільмаў, якія рабіў Шарамет, архіўныя фатаздымкі, калегі падзеляцца сваімі ўспамінамі. Выступяць беларускія музыкі.
Рэпартаж зь вечарыны чытайце на нашым сайце.