Я ўбачыў іх зусім выпадкова, калі ў чаканьні зялёнага сьветлафору на праспэкце Незалежнасьці немаведама чаму ўзьняў вочы ўгору. Зіхацелі ліхтары, бруілася падсьвечанае паветра... Толькі не сьвяцілася цёплым хатнім агеньчыкам аніводнае акно ў дамах па абодва бакі праспэкту, праўда, чамусьці на двух ці трох апошніх паверхах...
З таго даволі даўняга часу кожны раз, калі позна ўвечары рухаюся ўздоўж праспэкту, углядаюся ў тыя вокны.
Але сьвятла там няма.
Чаму так? Хто ведае. Мо жыхары сышлі ў нябыт ці зьехалі кудысьці далёка...
...Няма пераліку тым, хто ў розныя часы па розных разбуральных абставінах зьнік з твару менскай зямлі, пакінуўшы пасьля сябе цёмныя вокны...
Сяргей Ваганаў
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org