Суд пачаўся са спазьненьнем на 7 хвілінаў.
Падчас перапынку Іван Барбашынскі распавядае: «У Жодзінскім СIЗА людзі валяюцца па падвалах без прытомнасьці. Усе, хто там знаходзіцца, — у небясьпецы».
Іван Барбашынскі: "У Жодзінскім СIЗА катуюць вязьняў" #Барбашынскія
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.11.2016
Іван пытаецца ў маці: «Як забілі майго брата?»
Канвой забараняе карэспандэнту Свабоды здымку ў залі суду. Адпаведнай забароны ад судзьдзі не было.
Маці Івана плача, айчым падвышае голас: «Як простаму чалавеку абараніцца ад свавольства?»
Адвакат Юлія Станкевіч падала хадайніцтва пра спыненьне крымінальнай справы ў дачыненьні да памерлага Ігара Барбашынскага.
Судзьдзя Паўленка папрасіла адваката выкласьці хадайніцтва ў пісьмовай форме.
Зноў аб’явілі перапынак на 10 хвілінаў.
Іван гаворыць з бацькамі: «У мяне кружыцца галава, я кепска сябе адчуваю, шум у вушах».
Іван адказвае на пытаньне карэспандэнта Свабоды: «Ці праўда, што 19 сакавіка Вас зьбілі супрацоўнікі ППС?» «Так, білі балюча, я крычаў. Распылілі газ».
Падчас перапынку пацярпелых міліцыянтаў вывелі з судовай залі.
Маці Барбашынскіх: «Нас ня чуюць і ня хочуць чуць».
Паседжаньне аднавілася.
Суд зноў выдаліўся для разгляду хадайніцтва аб рэабілітацыі памерлага Ігара Барбашынскага. Перапынак 30 хвілінаў.
У калідоры маці гучна плача, сябры і блізкія супакойваюць яе: «Калі трэба будзе, паедзем да прэзыдэнта, будзем ночыць на прыступках».
Дзяжурная міліцыянтка на ўваходзе ў будынак выцірае сьлёзы, слухаючы маці Барбашынскіх.
Падчас перапынку ў калідоры суду сябры напісалі зварот да судзьзі, каб Івана не вярталі ў Жодзінскае СIЗА #Барбашынскія
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.11.2016
Актывісты і сябры Барбашынскіх падпісваюць калектыўны ліст да судзьдзі з просьбай, каб Івана не вярталі ў Жодзінскае СIЗА.