Яе успамін пра СССР настальгічны. Было хораша, хоць грошы пазычалі, бо жылі на 90 маміных рублёў зарплаты. Потым яна вучылася ў інстытуце, і са стыпэндыі тыя пазыкі павярталі. Мама сумуе па СССР, яна сумуе, і сынок-студэнт распавядае сваёй дзяўчыне пра роўнасьць у краіне, дзе ён ня жыў нават.
Я вучылася, бралася шлюбам, працавала, нарадзіла дзіця амаль у той жа час. Дачакаліся кватэры-двухпакаёўкі, і я адчула, ужо можна паміраць, бо выканала, што наканавана для усіх. Няма мне волі.
Дзевяностыя — глыток паветра, узьлёт у будучыню. Галасавала на рэфэрэндуме: «СССР — не!»
Упарта наладзіла новае жыцьцё.
Воля жыве ня ў розуме — у сэрцы.
Ала Жак
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org
Самае папулярнае
1