"Зьбівалі па 10 чалавек" – расейскі палітзьняволены паведаміў пра катаваньні
Зняволены за адзіночныя пікеты расейскі актывіст Ільдар Дадзін перадаў праз адваката ліст на волю. Дадзін стаў першым грамадзянінам Расеі, асуджаным па новым законе, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за неаднаразовыя парушэньні правілаў правядзеньня грамадзкіх мерапрыемстваў, напрыклад мітынгаў і пікетаў.