Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павяртаньне


Андрэй Папоў, «Дзям’янава юшка» (1865).
Андрэй Папоў, «Дзям’янава юшка» (1865).

Здараецца, людзі ў дарозе апавядаюць неверагоднае. Мабыць, тое, пра што нікому не прызнаваліся.

У цягніку маладзіца з Расеі расказала мне аднойчы, як ейныя бацькі прах сваяка... зьелі.

А здарылася так: як распаўся СССР, дазволілі эмігрантам з-за акіяну пасылкі радзіне слаць. Туды, скуль у сьвет колісь падаліся продкі іхныя.

Атрымалі ў расейскай вёсцы пакунак з Амэрыкі, усьцешыліся. Вакол жа сыстэма талённая! Насмакаваліся ўдосталь!

Празь нейкі час прыйшоў ліст здалёку: ці ўсё ўпадабалася, ці распарадзіліся правільна зьмесьцівам адмысловай шкляной пасудзіны.

Так, — адказваюць. — Перчыкам тым усё варыва пасыпалі.

А гэта быў прах дзядулі. Ён хацеў па сьмерці на радзіму вярнуцца...

Антаніна Хатэнка


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG