Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску судзяць падлетка за зьбіцьцё АМАПу. Пракурор патрабуе 2 гады абмежаваньня волі. Жывы рэпартаж

У судзе Цэнтральнага раёну Менску разглядаецца справа 17-гадовага Аляксандра Харуты, зьбітага і зьняважанага міліцыянтамі, якога яны ж абвінавацілі ў гвалце.

Пракурор папрасіла для Аляксандра Харуты 2 гады абмежаваньня свабоды без накіраваньня ў месцы пазбаӯленьня волі.Аляксандар абвінавачваецца паводле артыкулу 364 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь «Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў».

18 ліпеня Аляксандар разам з такім жа непаўналетнім сябрам былі затрыманыя супрацоўнікамі АМАПу за знаходжаньне ў нецьвярозым стане ў грамадзкім месцы. Паводле падлеткаў, пры затрыманьні міліцыянты неправамерна прымянілі фізычную сілу, а па дарозе ў Цэнтральны РУУС Менску пагражалі сэксуальным гвалтам і памачыліся на твар затрыманаму. У сваю чаргу, сьледзтва сьцьвярджае, што Аляксандар «нанёс старэйшаму прапаршчыку міліцыі Шарко ня менш за адзін удар кулаком у вобласьць галавы», што і стала падставай для завядзеньня крымінальнай справы.

На працэсе прысутнічаюць: супрацоўнікі АМАП, якія, паводле вэрсіі сьледзтва, пацярпелі ад дзеяньняў хлопцаў; абвінавачваны, сьведкі з абодвух бакоў. Таксама ў суд прыйшлі бацькі, сваякі падлетка, праваабаронцы.

Свабода вядзе анлайн-рэпартаж з судовага пасяджэньня.

«Я ляжаў тварам на падлозе, калі адзін зь іх расшпіліў шырынку» — падлетак, зьбіты АМАПаўцамі

11:03 31.10.2016

Аляксандар сьведчыць суду: «Кантакт з Шарко быў, але не наўмысны. Калі я прыўзьняўся, схапіўся за яго, каб ня ўпасьці. Тады Шарко пачаў зьбіваць мяне. Таксама ўжываў спэцсродкі».

10:50 31.10.2016

Судзьзя Валеры Есьман забараніў фота- і відэаздымкі. Адзін сьведка з боку пацярпелага (адзін з тых АМАПаўцаў) адсутнічае, бо знаходзіцца ў адпачынку.

10:49 31.10.2016

Супрацоўнік АМАП Алег Шарко, паводле затрыманых ім хлопцаў, мачыўся Аляксандру на галаву. Цяпер ён пацярпелы ў судзе.

10:47 31.10.2016

У якасьці пацярпелага на судзе прысутнічае супрацоўнік АМАП Алег Шарко. Ён адмовіўся гаварыць з прэсай.

10:46 31.10.2016

Па просьбе бацькоў твар падлетка схаваны.

XS
SM
MD
LG