Пацярпелыя пакінулі суд адразу, адмовіўшыся ад камэнтару журналістам.
На пытаньне Свабоды, ці лічыць ён суд справядлівым, Аляксандар адказаў: «Не». Больш жаданьня гутарыць з прэсай у яго і маці няма.
Маці Аляксандра: «Сын — спакойны, добры хлопчык, я заўжды атрымлівала падзякі і граматы ў школе ад настаўнікаў. Я не ўяўляю, як такое магло адбыцца».
Судовае паседжаньне скончылася. Прысуд будзе абвешчаны заўтра а 10.00.
Апошняе слова Аляксандра праз сьлёзы: "Я прызнаю, што недапушчальна знаходзіцца ӯ стане алкагольнага ап'яненьня ў грамадзкім месцы" #судАМАП
— Радыё Свабода (@svaboda) 31.10.2016
Пракурор папрасіла для Харуты 2 гады абмежаваньня свабоды без накіраваньня ў месцы пазбаўленьня волі — так званай хатняй хіміі.
Пракурор папрасіла для Харуты 2 гады абмежаваньня свабоды без накіраваньня ў месцы пазбаӯленьня волі #судАМАП
— Радыё Свабода (@svaboda) 31.10.2016
Пачаліся судовыя спрэчкі.
Маці просіць суд дадаць да справы хадайніцтва аб вызваленьні Аляксандра ад крымінальнай адказнасьці. Хадайніцтва маці дадалі да справы.
Паседжаньне аднавілася. Маці Аляксандра вярнулася ў залю суду і дае паказаньні.
Адвакат патлумачыў, чаму не гаворыць пра пагрозы сэксуальнага гвалту
Мацкевіч: «Факт таго, што АМАПавец памачыўся на падлетка і пагражаў яго згвалціць, мусіць быць выдзелены ў асобную вытворчасьць і разглядацца судом асобна. Сёньня я як адвакат не зацікаўлены ў тым, каб агучваць гэта.»
10-хвілінны перапынак.
Маці Аляксандра стала кепска, яна прымае лекі. Судзьзя настойвае на тым,каб жанчына вярнулася і працягнула даваць паказаньні. #судАМАП
— Радыё Свабода (@svaboda) 31.10.2016
Маці Аляксандра Харуты выйшла даваць паказаньні, але заплакала і ў сьлязах пакінула залю суду. З-за дзьвярэй чуваць жаночы плач. #судАМАП
— Радыё Свабода (@svaboda) 31.10.2016
Выступае маці — уся ў сьлязах
Пачала выступаць законная прадстаўніца Аляксандра Харуты, ягоная маці Ірына Махнач. Жанчына заплакала каля стойкі і ўрэшце пакінула залю ў сьлязах.
Суд перайшоў да разгляду пісьмовых сьведчаньняў, сярод якіх даведка аб цялесным пашкоджаньні Шарко: ступень цяжкасьці пашкоджаньняў не называецца.
Выступае наступны сьведка, сябар Стасевіча, Данііл Мудры. Ён таксама сьведчыць, што Харута ўдарыў АМАПаўца ў сківіцу аднойчы, а тыя ў адказ пачалі зьбіваць Харуту і Мацілайнэна.
Выступае наступны сьведка, Аляксандар Стасевіч, вучань 9-й клясы адной з гімназій. Яму 15 год. Стасевіч знаходзіўся ў тым жа аўтазаку. Яго разам з 2 сябрамі затрымалі, калі яны лазалі па даху футбольнага манежу.
На момант затрыманьня Харуты і Мацілайнэна хлопец быў унутры аўтазаку.
15-гадовы хлопчык, які таксама сядзеў у аўтазаку: "Харута ўдарыў АМАПаўца. І АМАПаўцы пачалі біць Харуту па сьпіне і галаве" #судАМАП
— Радыё Свабода (@svaboda) 31.10.2016
Мацілайнэн: «Спачатку міліцыянты пачалі зьбіваць нас, пасьля...я так зразумеў... Саша ўдарыў аднаго зь іх». Але Мацілайнэн ня бачыў гэтага.